У чым плюсы анлайн покера?

Узнікненне анлайн покера адкрыла новы свет для фанатаў гульні ў покер, асабліва для навічкоў. Раней, калі вы хацелі пагуляць пару разоў у карты, вы былі вымушаны ехаць у казіно, доўга чакаць сваёй чаргі і ў выніку гуляць з тымі, хто нажываецца на навічках. Зараз такія ўмовы канулі ў лету.

Безумоўна, адзін з галоўных плюсаў анлайн покер – гэта яго даступнасць. Няважна, колькі зараз часу і ў якой частцы свету вы знаходзіцеся – усё, што вам трэба, гэта кампутар і доступ да інтэрнэта, і вы гатовы. Дзякуючы шырокаму выбару гульняў і сталоў вы заўсёды знойдзеце ідэальную для вас гульню, і не будзеце бясконца чакаць сваёй чаргі.

Яшчэ адзін варты згадвання плюс гульні ў покер анлайн – цанавы фактар. Каб пагуляць у казіно, вам трэба аплаціць паездку ў абодва бакі, рэйк за сталом, чаявыя дылерам і, магчыма, пару напояў. Гульня анлайн зводзіць да нуля большасць гэтых расходаў. Хаця гульцы ў покер анлайн таксама плацяць рэйк, але ён складае толькі малую долю таго, што б вы заплацілі ў казіно. А паколькі карты раздае кампутар, памылкі ў парадку ставак ці раздачы карт амаль выключаны.

Пачынаючыя гульцы ў покер асабліва цэняць багацце выбару лімітаў у анлайн покера. Дзякуючы гэтаму вам болей не трэба інвесціраваць $100 проста за тое, каб паспрабаваць сябе ў мала знаёмай гульні. Напрыклад, існуюць мікраліміты, калі гулец садзіцца за стол $0.01/$0.02 і знаёміцца на практыцы з гульнёй, заплаціўшы за гэта ўсяго адзін даляр. А калі нават гэта для вас надта рызыкоўна, чаму б не пагуляць за сталом на ўмоўныя грошы, дзе вы можаце абсалютна бясплатна развіць навыкі і дасягнуць дастатковага ўзроўню, каб пачаць гуляць на сапраўдныя грошы.

Сярод іншых плюсаў анлайн покера варта згадаць болей хуткую гульню (за гадзіну вы гуляеце болей рук), магчымасць адначасова гуляць за некалькімі сталамі, хэдс-ап покер (адзін на адзін), зручнасць гуляць, не выходзячы з дому, і, акрамя ўсяго гэтага, гэта проста мора  задавальнення!