Donkdown.com – Агляд покернага форума

Адносна новы DonkDown.com – гэта, фактычна, былы форум NeverWinPoker, за якім сачылі Брайан Майкан і Тод Вітэлес. Гаворачы “сачылі”, мы маем на ўвазе іх адказнасць за змест форума. А распрацаваны форум быў праграмістамі адной літоўскай фірмы, якая належала Тоні Джы – літоўскаму покернаму профі, які некалькі гадоў назад купіў долю сайта.

Большасць членаў покернага грамадства лічылі NeverWinPoker самым распутным, агрэсіўным, сэксісцкім і неабыякавым да наркотыкаў сайтам. На шчасце, усе мы розныя, так што калі вам гэта падабаецца, чытайце далей.

У рэшце рэшт Брайан Майкан і яго амерыканскія супрацоўнікі аддзяліліся ад сваіх літоўскіх калег, якія з таго часу пераўтварылі форум у даволі нецікавы сайт з мноствам “спама” (рэкламы іншых створаных імі сайтаў і дзіўных покер-румаў). Але гэта не спыніла Брайана Майкана і яго каманду, бо яны перакінулі змест старога форума на свой новы сайт – DonkDown.

Знайсці інфармацыю пра нечаканае перайменеванне форума ў DonkDown аказалася зусім не складана. Калі вы заходзіце на іх новы сайт, першы ж сказ на галоўнай старонцы змяшчае наступнае:

“When Lithuania killed NeverwinPoker, it went DonkDown! Welcome to the new home of Bryan Micon, Todd Witteles, and your favorite uncensored poker forum. Now back under USA management.”

“Калі Літва забіла NeverwinPoker, ён пайшоў на спад! Вітаем вам у новым доме Брайана Майкана, Тода Вітэлеса – на вашым любімым форуме без цэнзуры! Зараз зноў пад кіраўніцтвам ЗША.”

Так што калі можна верыць Майкану і кампаніі, менавіта літоўцы забілі NeverWinPoker. У той жа час, імя гэтага форума часта згадвалася ў сувязі з самазабойствам лэдзі покера Брэндзі Хавбейкер, якой шмат дасталавася на форуме.

Шчыра кажучы, мы ніколі не даведаемся, чаму ж Тоні Джы “забіў” форум NeverWinPoker, але ці мае гэта значэнне, калі ёсць новы форум DonkDown? Мы так не думаем, і калі вы згодны з гэтым, то зазірніце на гэты Не Прыстасаваны Для Працы форум.

Вас папярэдзілі.

Тут вы знойдзеце Брайана Майкана, які расказвае, што можна знайсці на DonkDown.

{youtube, Z-kDVBVIwuY}