* Калі вы спачатку хочаце настроіцца на хвалю безлімітнага холдэма, паслухайце песню ўнізе старонкі.
С пачатку новага стагоддзя папулярнасць безлімітнага холдэма вырасла настолькі, што ён стаў самым распаўсюджаным відам покера ва ўсім свеце. Азначэнне “безлімітны” значыць, што ў любы момант рукі гулец можа зрабіць стаўку на ўсе свае фішкі. З аднаго боку, гэта робіць гульню вельмі рызыкоўнай, але адначасова гэта гарантуе неперадавальныя адчуванні і эмоцыі, якія вы не знойдзеце ў іншых відах покера.
Як і ў любой іншай форме покера, ключом да поспеха з’яўляецца правільны выбар стратэгіі пачынаючы з выбара рук. Паколькі ў безлімітным покеры вельмі лёгка праляцець міма банка, проста жыццёва неабходна мець моцную руку з высокімі шанцамі на выйгрыш. Пачынаючым гульцам у покер мы рэкамендуем карыстацца тайтава-агрэсіўнай стратэгіяй. Гэта значыць, што вы на прэфлопе ў большасці выпадкаў пасуеце, але атрымаўшы моцную руку, гуляеце вельмі агрэсіўна.
Істотным аспектам безлімітнага покера з’яўляецца ваша пазіція ў руцэ. Чым раней вы павінны хадзіць, тым горшая ваша пазіцыя ў гэтай руцэ, бо вы не ведаеце, што збіраюцца прадпрыняць гульцы пасля вас. Затое ў позняй пазіцыі вы бачыце, як ходзякь вашы супернікі, і можаце карыстацца гэтай інфармацыяй.
Ваша пазіцыя ў руцэ таксама ўплывае на выбар рукі на прэфлопе. Унізе мы прапаноўваем агляд рук, з якімі вы можаце рабіць рэйз на прэфлопе ў залежнасці ад вашай пазіцыі:
Ранняя пазіцыя: JJ+, AK
Сярэдняя пазіцыя: TT+, AQ+, AJs+
Позняя пазіцыя: 99+, AQ+, AJs+
Вельмі выгаднымі ў безлімітных кэш-гульнях могуць таксама быць маленькія кішэнныя пары 22 – 99. Яны ідэальна падыходзяць для таго, каб на прэфлопе на любой пазіцыі рабіць кол, нават калі да вас хтосьці падняў стаўку (хаця мы рэкамендуем не рабіць кол пасля надта вялікіх рэйзаў). Ваша мэта – скласці сэт на флопе, і калі ў вашага суперніка будзе нешта накшталт AA ці KK, то вы можаце выйграць вялікі банк. Маючы такія карты, важна не забываць рабіць пас, калі вы не здолелі палепшыць іх на флопе, і чакаць наступнай магчымасці.
Калі на прэфлопе карыстацца тайтава-агрэсіўнай стратэгіяй даволі проста, то пасля флопа ўсё становіцца болей складаным. Калі вы прытрымліваецеся прыведзенага вышэй выбару карт, то пасля флопа вы часта будзеце дамінаваць, асабліва калі ў вас высокая пара, дзве пары або нават сэт. На жаль, гэта не заўсёды так, але нават калі на флопе вы не змаглі адпаведным чынам дапоўніць руку, гэта яшчэ не значыць, што вам тэрмінова трэба пасаваць. Паколькі вы паказалі сябе моцным супернікам да флопа, вы можаце яшчэ раз паставіць на флопе, калі ўсе іншыя гульцы прачэкалі, і паспрабаваць выйграць банк блефам. Але калі вашы апаненты не здаюцца, важна змірыцца і спасаваць. Рашаючы фактар для паспяховай гульні ў безлімітны холдэм – гэта ўменне не толькі максімізаваць вашы выйгрышы, калі ў вас лепшая рука, але і мінімізаваць страты, калі вашу руку пабілі.
Настройцеся на хвалю безлімітнага покера з гэтай песняй:
{youtube, v_7NDQxfSqc}