Анлайн покер вельмі падобны да покера дома ці ў казіно. У рэшце рэшт, вы гуляеце ў адну і тую ж гульню, з аднымі і тымі ж правіламі, спадзеючыся выйграць. Аднак покерныя стратэгіі для анлайн покера адрозніваюцца ад стратэгіі “жывога” покера, і гэтыя адрозненні нельга недаацэньваць.
Самае відавочнае адрозненне – адсутнасць у анлайн покеры візуальных “падказак” (мімікі і г.д.) ад апанентаў, на якія вы б маглі апірацца пры прыняцці рашэнняў. Аднак тое, што вы не бачыце іншых удзельнікаў гульні, не значыць, што вы пазбаўлены магчымасці атрымаць падказкі пра сілу іх рук. Адна з такіх падказак – хуткасць гульні таго ці іншага гульца. Хуткія бэты і рэйзы звычайна сведчаць пра даволі моцныя рукі, у той час як запаздалы бэт часта паказвае, што гулец доўга думаў, як бы выціснуць максімум са сваёй рукі. Карыснай таксама з’яўляецца функцыя “auto-play”, з дапамогай якой вы можаце выбраць дзеянне яшчэ да таго, як надыдзе ваша чарга хадзіць. Калі, напрыклад, вялікі блайнд імгненна робіць чэк на прэфлопе, то лагічна выказаць здагадку, што ён загадзя націснуў на “check/fold”. Гэта сведчыць, што ён, са сваёй слабай рукой, не намераны ўраўніваць ніякія рэйзы. З другога боку, гулец выглядае вельмі ўпэўненым у сваіх картах, калі ён часта выкарыстоўвае функцыю “raise any”. Таксама не забывайцеся паглядаць на чаты за вашым сталом: гэта можа шмат паведаміць пра эмацыйны стан удзельнікаў.
Вялікі плюс анлайн покера – велізарная колькасць сталоў для гульні, а гэта значыць, што вы можаце дазволіць сабе быць вельмі прыдзірлівым у выбары. Шмат гульцоў аўтаматычна выбіраюць сталы з самым высокім сярэднім памерам банка, думаючы, што там яны лепей за ўсё могуць зарабіць. Гэта рэдка адпавядае рэальнасці. Вялікі сярэдні памер банка часта паказвае на тое, што шмат хто з удзельнікаў застаецца ў гульні да шоудауна і што блеф рэдка будзе паспяховым. А гэта значыць, што вам часта трэба мець самую лепшую руку, каб выйграць банк. Добры сярэдні памер банка павінен складаць каля 8-10 вялікіх блайндаў, напрыклад, для стала $0.10/$0.20 банк павінен складаць каля $2. Пажадана, каб за вашым сталом было 1-2 лузавых (якія гуляюць шмат рук) і 1-2 тайтавых (якія гуляюць мала рук) гульцоў, каб вы маглі камбінаваць ваш стыль гульні.
Многім гульцам спачатку бывае складана прызвычаіцца да хуткасці гульні ў анлайн покер. Гуляючы ўжывую ў казіно, вы можаце ўбачыць за гадзіну каля дваццаці рук. За віртуальным сталом колькасць іх можа спакойна перавышаць сотню. Плюс гэтага ў тым, што вы не засумуеце, чакаючы добрай рукі, і не будзеце вымушаны рызыкаваць з сярэднімі картамі проста для таго, каб разнастайніць гульню. Гэтая магчымасць становіцца яшчэ болей актуальнай, калі вы гуляеце адначасова за некалькімі сталамі на турніры ці на гульні “Sit & Go”, дзе ключом да поспеху з’яўляецца сапраўды тайтавы выбар рукі (толькі моцныя карты). Лепшым покер-румам для гульні за некалькімі сталамі адначасова многія лічаць PokerStars – не толькі дзякуючы багатаму выбару сталоў, але і дзякуючы выдатным праграмам, якія дазваляюць гуляць за такой колькасцю сталоў, за якой вы чыста фізічна ў стане ўсачыць.
Тут вы ўбачыце чалавека, якія гуляе адначасова за 51 сталом на PokerStars:
{youtube, _f5IUP-ELzA}