Шоудаун – правілы шоудауна

Пасля таго, як скончыўся апошні раунд ставак, тыя гульцы, якія засталіся ў руцэ, адкрываюць свае кішэнныя карты (гэта называецца шоудаунам, або адкрыццем). Гулец, які склаў з сямі магчымых карт (пяці агульных і дзвюх кішэнных) найлепшую пяцікартачную камбінацыю, аб’яўляецца пераможцам і забірае ўсе пакладзеныя ў банк фішкі.

Кожны гулец можа выкарыстоўваць на шоудауне абедзве, адну ці ніводную з дзвюх кішэнных карт, каб скласці пяцікартачную руку.

У рэдкіх выпадках лепшай магчымай рукой аказваюцца пяць карт на стале. Тады ўсе гульцы, якія не выбылі да гэтага, дзеляць паміж сабой банк.

Калі на шоудауне двое ці болей гульцоў склалі рукі аднолькавай сілы, яны мусяць пораўну раздзяліць паміж сабой банк. Зрэдку для вызначэння пераможцы ўлічваюць рэйтынг масцей або шостую карту (у анлайн покеры такога не бывае). Калі пасля таго, як банк быў раздзелены, засталася фішка, яе ў якасці ўзнагароды атрымлівае гулец па левую руку ад дылера.

Пасля таго, як пераможца атрымаў банк, месца дылера перамяшчаецца на адну пазіцыю налева, і пачынаецца новая рука. Гульцы па левую руку ад дылера ставяць блайнды, і ўсё ідзе далей.

Новы дылер тасуе калоду і раздае карты (калі вы гуляеце дома). У казіно і анлайн гульцы не павінны раздаваць карты, а пазіцыя дылера вызначаецца невялікім дыскам – дылерскім батанам, які ляжыць на стале перад адпаведным гульцом. На покерных турнірах гульня працягваецца да тых часоў, пакуль за сталом з усімі фішкамі не застанецца толькі адзін гулец. У кэш-гульнях гульцы могуць пачынаць і скончваць гульню ў любы момант, але іх бай-ін не можа складаць болей за ліміты стала (яны розныя ў кожнай гульні).

Тут вы знойдзеце агляд правілаў тэхаскага холдэму, каб асвяжыць у галаве правілы ўсіх астатніх раундаў ставак і іх правілаў.