Прэфлоп – правілы прэфлопа

Прэфлоп пачынаецца з таго, што два першыя гульцы па левую руку ад дылера робяць абавязковыя стаўкі – блайнды – яшчэ да таго, як будуць раздадзены карты. Першы гулец па левую руку ад дылера ставіць малы блайнд (“small blind”, або SB), а наступны за ім гулец ставіць вялікі блайнд (“big blind”, або BB). У кожнай новай руцэ на працягу ўсёй гульні ролі дылера і малога і вялікага блайндаў перамяшчаюцца па гадзіннікавай стрэлцы вакол стала, каб ва ўсіх гульцоў быў шанц пабыць у гэтых пазіцыях.

Каб пачаць новую руку, гульцы на пазіцыях малога і вялікага блайндаў мусяць зрабіць свае абавязковыя блайнды да таго, як будуць раздадзены карты. Блайнды, па сутнасці, з’яўляюцца абавязковымі бэтамі (павышэннямі стаўкі); яны павінны заставацца ў банку. Астатнія гульцы мусяць ураўняць блайнды (паставіць такую ж суму), каб застацца ў руцэ. Блайнды залічваюцца гульцам, якія паставілі іх, у якасці аванса адносна кола ці рэйза. (Напрыклад, калі ніхто з гульцоў не павялічыць вялікі блайнд, то ён ужо паклаў у банк дастаткова, каб “бясплатна” ўбачыць флоп.)

Першы этап гульні вядомы як прэфлоп.

Пасля таго, як малы і вялікі блайнды размясцілі перад сабой свае стаўкі, дылер тасуе калоду і раздае кожнаму гульцу па дзве закрытыя карты. Карты раздаюцца па адной па ходу гадзіннікавай стрэлкі (злева направа).

Малы блайнд атрымлівае карты першым, дылер – апошнім. Гэтыя карты назыаюцца закрытымі, або кішэннымі картамі гульцоў. Пасля таго, як усе гульцы атрымаюць свае закрытыя карты, гулец па левую руку ад вялікага блайнда пачынае раунд ставак.

Кожны гулец мае права зрабіць або “кол” (ураўняць стаўку, паставіўшы такую ж суму), або “рэйз” (павысіць стаўку як мінімум у два разы), або “пас” (“фолд” – адмовіцца ад рукі і скінуць свае карты, не паказваючы іх, у адбой на сярэдзіну стала).

Мінімальная магчымая стаўка раўняецца вялікаму блайнду. Але гульцы могуць ставіць і болей – гэта называецца рэйзам. Калі хтосьці з гульцоў зрабіў рэйз, гэтая сума і становіцца новай мінімальнай стаўкай у гэтым раундзе.

Гульцы працягваюць рабіць стаўкі па ходу гадзіннікавай стрэлкі. Калі ход пераходзіць да малога блайнда, ён можа або ўраўняць стаўку, дадаўшы неабходную колькасць фішак у банк, або спасаваць і згубіць такім чынам тыя фішкі, што ён паклаў у банк.

Апошні, хто робіць ход на прэфлопе, гэта вялікі блайнд. Ён можа зрабіць або рэйз, або чэк, або пас. Калі ніхто з гульцоў да яго не павялічыў вялікі блайнд, ён мае права бясплатна працягваць гульню. Калі вялікі блайнд робіць чэк, яму не трэба дадаваць фішкі ў банк. Калі ён жадае зрабіць рэйз, раунд ставак працягваецца, пакуль кожны з гульцоў не ўраўняе яго стаўку або не спасуе.

Знаёмства з правіламі тэхаскага холдэма працягваецца ў артыкуле пра наступны раунд ставак – флоп.