Пасля таго, як скончыўся першы раунд ставак – (прэфлоп), дылер кладзе на сярэдзіну стала тры адкрытыя карты. Гэтыя тры карты называюцца флопам (напрыклад, як на малюнку зверху).
Гэтыя карты – першыя тры з пяці агульных карт (іх яшчэ называюць бордам), якімі ў спалучэнні з дзвюма закрытымі картамі могуць карыстацца ўсе гульцы, каб скласці як мага болей высокую пяцікартачную камбінацыю.
Калі карты флопа былі размешчаны ў сярэдзіне стала, пачынаецца наступны раунд ставак. Першы ход робіць гулец па левую руку ад дылера (з тых, што ўсё яшчэ ўдзельнічаюць у руцэ). У гэтым раундзе няма сляпых ставак, так што першы гулец (часцей за ўсё гэта малы блайнд) можа зрабіць чэк або бэт (павысіць стаўку).
У безлімітным тэхаскім холдэме бэт павінен складаць не меней за першапачатковы вялікі блайнд (можна болей). У лімітным холдэме бэт мусіць раўняцца вялікаму блайнду.
Флор скончваецца, калі ўсе прачэкаюць або адзін з гульцоў павысіць стаўку і астатнія ўраўняюць яе або спасуюць. Наступае турн (іншы варыянт назвы – цёрн).
Прадоўжыце знаёмства з правіламі раундаў ставак у артыкуле пра турн.