KEM.com – Агляд сайта

Калі вы шукаеце лепшыя ў свеце карты для покеры, то вы іх ужо знайшлі, бо няма карт, лепшых за карты Kem на KEM.com. Калі б гэта залежала толькі ад нас, мы б ніколі не гулялі іншымі картамі.

Карты Kem вельмі трывалыя: вы можаце іх скласці папалам, і карты зноў прымуць першапачатковы выгляд, нават следу не застанецца! Гэта значыць, што вы не будзеце вымушаны выкідваць карты пасля кожнага вечара з сябрамі, калі вы гулялі ў покер.

У адрозненне ад іншых пластыкавых карт, карты Kem не зроблены з аднаго кавалка пластыка, спрасаванага ў прамавугольнік. Замест гэтага кожная карта зроблена з мноства дробных пластыкавых шарыкаў, якім прыдаецца форма карты пры высокіх тэмпературах. Менавіта дзякуючы гэтай тэхналогіі карты становяцца вельмі гнуткімі і не губляюць сваю першапачатковую форму.

Яшчэ адзін плюс карт Kem – іх 100%-ная водаўстойлівасць. Таму калі вы выпадкова разлілі нешта на вашы любімыя карты, то не варта турбавацца. У горшым выпадку, калі на карты нешта прыліпла, можна змыць гэта простай вадой.

На сайце таксама прапануюцца спецыяльныя карты Kem для гульні ў покер, якія маюць памер 63 мм × 88 мм. Яны крыху шырэйшыя за звычайныя карты для брыджа ці блэкджэка, таму гульцы лепей могуць бачыць карты на стале і ў сваёй руцэ. Карты прадаюцца ў надзейных пластыкавых скрынях (па дзве калоды ў скрыні), у якіх вельмі зручна іх захоўваць пасля гульні.

Калі вы раптам згубілі адну з 52 карт калоды, вы можаце проста дазаказаць гэтую адну карту. У кожнай калодзе карт Kem ёсць спецыяльная карта з інфармацыяй пра тое, як можна дазаказваць згубленыя ці сапсаваныя карты. Гэта значыць, што адной калоды карт Kem Cards тэарэтычна можа хапіць на ўсё жыццё. Менавіта таму мы лічым карты Kem Cards лепшымі ў свеце картамі для гульні ў покер.

Адным словам, калі вы хочаце інвесціраваць крыху грошаў у сур’ёзную калоду карт, якая доўга і надзейна праслужыць вам, раім зазірнуць на сайт карт KEM.