Durrrr з’яўляецца адным з лепшых гульцоў у покер свайго часу, чаго дакладна нельга сказаць пра яго блог. Справа не ў стылі яго нататак, а ў тым, што ён надта рэдка іх дадае, каб можна было назваць яго блог займальным. Затое Durrrr вельмі актыўны на Твітэры, таму гэта, напэўна, найлепшы спосаб даведвацца пра яго справы. Яго твіты вы знойдзеце ўнізе профільнай старонкі Тома Двана.
Але ці можна скардзіцца на непаўнату блога, калі мы ведаем, што Дван – гэта малады покерны профі, які зарабляе мільёны даляраў і жыве насычаным жыццём па 24 гадзіны 7 дзён на тыдзень? Напэўна, большасць з нас на яго месцы у думках вылічвалі б, колькі грошаў губляецца, калі замест гульні ў покер вы вымушаны нешта друкаваць у блогу ці наймаць асістэнта, які будзе рабіць гэта за вас. Таму дзякуй Durrrr і за тое, што ён робіць.
Падобна да таго, што Durrrr – гэта даволі стыхійны блогер, які можа дадаваць новыя запісы некалькі дзён запар, а пасля на месяц знікнуць з блога. Будзем спадзявацца, што перыяды яго актыўнасці на блогу будуць станавіцца ўсё болей і болей доўгімі, калі колькасць яго паслядоўнікаў у інтэрнэце будзе расці.
Як вы, напэўна, ведаеце, Durrrr зрабіў выклік на 1 мільён даляраў амаль усяму свету (акрамя “OMGClayAikon”). Гэты выклік доўжыцца ўжо даволі даўно, так што сачыць за ім стала праблематычна. Менавіта для гэтага асабліва зручна звяртацца да блога Двана, бо ў яго пастах часта ёсць звесткі пра апошнія поспехі/няўдачы ў выкліку. Таму, калі вы не чулі пра выклік Durrrr адзін на адзін ці даўно ўжо нічога не чыталі пра яго, не забудзьцеся зазірнуць у яго блог.
Вы можаце наведаць афіцыйны блог Durrrr па гэтай спасылцы.
А пакуль жадаем прыемнага прагляду відэа з гульнёй Durrrr супраць Філа Айві ў барацьбе за адзін з велізарнейшых банкаў у гісторыі тэлепаказаў покера:
{youtube, GnxFohpljqM}