Покерны блог Тоні Джы

Тоні Джы ўжо даволі даўно з’яўляецца часткай прафесійнай покернай грамадскасці і заўсёды выказваў цікаўнасць да ўсіх відаў дыгітальных навінак. Таму, безумоўна, ён вядзе ўласны покерны блог. Давайце паглядзім, ці адпавядае яго блог яго мянушцы – Bad Boy of Poker.

Тоні Джы вядзе свой блог ужо некалькі гадоў, яго архіў пачынаецца з лістапада 2004. Яго можна назваць даволі рэгулярным блогерам, бо новыя пасты з’яўляюцца ў сярэднім кожныя два тыдні. Вы скажаце, за яго гэта робіць яго асістэнт? Так, але Тоні звяртаецца да дапамогі асістэнта толькі тады, калі ў яго зусім няма часу, і заўсёды можна зразумець, пісаў Тоні сам ці не.

Tоні Гуога ніколі не меў іміджа рахманага чалавека, які стрымлівае свае думкі за покерным сталом. Тое ж самае можна сцвярджаць пра яго блогі, у якіх ён не баіцца выказваць свае меркаванні (незалежна ад таго, што пра гэта думаюць іншыя). Хаця калі мы зірнем на яго апошнія запісы, то такое адчуванне, што Bad Boy of poker ужо стаміўся ад свайго негатыўнага іміджу і часцей піша пра дабрачынныя рэчы і жадае многім людзям поспехаў у іх пачыннаннях.

Ці можа быць, што Bad Boy of Poker пераўтварыўся ў Good Boy of Poker? У апошні час шмат яго блогаў прысвечаныя таму, як ён праводзіць час са сваёй сям’ёй і як важна для яго здароўе. Тоні Джы ўжо некалькі гадоў стараецца скінуць вагу, прытрымліваецца здаровага харчавання і рэгулярна займаецца ў трэнажорнай зале. Хто ведае, магчыма, хутка ў блогах Тоні Джы побач з покернымі гісторыямі і гісторыямі пра яго асабістае і прафесійнае жыццё можна будзе знайсці карысныя парады па фізічных трэніроўках і дыетах?

Тоні Джы піша не толькі пра свае здароўе і пра покер. Ён таксама мае вялікі поспех у бізнесе і выпускае некалькі анлайн тавараў, якія карыстаюцца добрым попытам. Так што калі вы хочаце даведацца, што зараз у планах Тоні Джы і ці плануе ён выпусціць яшчэ якія-небудзь анлайн тавары, не забудзьцеся зазірнуць у яго асабісты блог. Магчыма, вы вынесеце для сябе нешта з яго гісторый.

А пакуль раім паглядзець класічнае відэа пра “The Bad Boy of Poker” – Тоні Джы:

{youtube, rtE5Hx740Pc}

Тоні Джы таксама мае профіль на твітэры, але большасць з яго твітаў уключаюць спасылкі на апошнія блогі, таму вы можаце выкарыстаць прыведзеныя ўнізе твіты, каб даведвацца пра яго апошнія пасты ў покерным блогу: