BuyPokerChips.com – Агляд сайта

buypokerchips.com – гэта адзін з галоўных прадаўцоў фішак для покера ў інтэрнэце, які прапануе шырокі іх выбар: ад танных да дарагіх, ад гліняных да керамічных (накшталт тых, якімі карыстаюцца ў казіно).

Buypokerchips на першы погляд можа здацца крыху хаатычным, але як толькі вы прывыкнеце да інтэрфейсу, то ўбачыце, што ўсе тыпы фішак структурыраваныя вельмі лагічна (фішкі класа “high end”, фішкі сярэдняга класа і фішкі на заказ).

Кожная серыя фішак суправаджаецца дакладным аглядам, дзе апісваюцца матэрыялы, з якіх зроблены фішкі, іх плюсы адносна іншых фішак і называюцца прадпрыемствы, дзе яны былі выпушчаны. Вы таксама можаце заказаць узорны экземпляр, каб убачыць фішкі ўжывую, перад тым як заказваць цэлы набор.

Акрамя інфармацыі пра канкрэтныя наборы фішак, на сайце прапануецца шмат цікавых агульных звестак пра фішкі для покера. Напрыклад, у адным з артыкулаў тлумачыцца, што афіцыйная вага покерных фішак не раўняецца 11,5 грамам (насуперак распаўсюджанай думцы).

У інтэрнэце не праблема знайсці высакаякасныя гліняныя фішкі, чаго не скажаш пра керамічныя фішкі лепшай якасці. Але калі вы маеце керамічныя фішкі, то вашы госці наўрад ці здолеюць знайсці адрозненне вашых фішак ад фішак у казіно. Таму калі ў вас раней не атрымалася знайсці керамічныя покерныя фішкі, то вам дапаможа buypokerchips.com.

Верагодна, вы зусім не жадаеце ўражваць кагосьці фішкамі класа “high-end”, затое хацелі б мець набор з узорам па вашым жаданні. Уладальнікі Buypokerchips могуць за чатыры этапы стварыць для вас фішкі на заказ. Гэта таксама можа быць добрай ідэяй, калі вы шукаеце падкрэслена індывідуяльны падарунак на дзень нараджэння або на вяселле.

На сайце таксама прапануюцца высакаякасныя скрынкі для покерных фішак, калі вы не хочаце скідваць вашы цудоўныя фішкі ў звычайны кулёк ці нешта накшталт гэтага. Замест гэтага мы б лепей карысталіся скрыняй класа “high-end” для 1000 фішак, зробленай з лепшых гатункаў амерыканскага цвёрдага дрэва, абпаленага ў печы і пакрытага некалькімі пластамі глянцавага лаку. Але з улікам цаны лепей пачакаць, пакуль мы выйграем яшчэ парачку турніраў па покеры!

Калі ўсе гэтыя размовы пра фішкі для покера выклікалі ў вас жаданне набыць уласны набор фішак класа “high-end” ці фішак на заказ, buypokerchips.com чакае вас!