PokerTek.com – Агляд сайта

Імя PokerTek.com звычайна згадваецца ў сувязі з электроннымі покернымі сталамі, дзе няма патрэбы ў дылеры для тасавання і раздачы карт. Кампанія PokerTek стварае і распаўсюджвае тавары для індустрыі гульняў і забавак з 2003 года.

PokerPro стаў першым аўтаматычным покерным сталом на PokerTek. Ён прапаноўваў і праграмы для таго, каб павысіць прыбыткі, мінімізіраваць расходы і прывабіць новых гульцоў у хуткі і беспамылковы покер. А першапачатковай ідэяй было стварэнне тавара, які быў бы прыбытковым як для казіно, так і для гульцоў.

Тое, што ў выніку выйшла на рынак, можна назваць гібрыдам анлайн покера і покера ўжывую. З аднаго боку, вы адчуваеце галоўныя плюсы анлайн покера: адсутнасць памылак дылера, за гадзіну раздаецца болей рук, багаты выбар відаў покера і меней затрат часу на “sit and go” і мнагасталавыя турніры. Але ў адрозненне ад анлайн покера, вы можаце бачыць сваіх супернікаў, размаўляць з імі і нават заказваць нешта выпіць.

Прывабнымі рысамі PokerPro, якіх няма за традыцыйнымі покернымі сталамі, з’яўляюцца шанцы на шоудаун, магчымасць бачыць папярэднія рукі і статыстыку сесій і, напэўна, самае лепшае – вам не трэба плаціць чаявыя!

Пасля вялікага поспеху сталоў PokerPro (якія зараз можна знайсці ў казіно ва ўсім свеце), PokerTek пачаў працу над стварэннем новага электроннага покернага стала пад назвай Heads-up Challenge (выклік хэдс-ап). Гэты стол прапануе платформу для гульні адзін на адзін у холдэм і італьянскі бокіа (Italian Bocce) з выкарыстаннем кнопак і шарык, якія можна перамяшчаць па экране.

Гэтыя шарыкі падобныя на шарыкі, якія прапануюцца ў гульнях GoldenTee golf. З іх дапамогай гульцы павышаюць сумы ставак. Гэта выглядае асабліва смешна, калі вы ідзяце ол-ін і стараецеся прымусіць шарык круціцца як мага хутчэй (так што паралельна развіваецца ваша мускулатура).

У адрозненне ад стала PokerPro, стол Heads-up Challenge прызначаны для бараў, рэстаранаў і пакояў з гульнямі, але не для казіно. Сама па сабе гульня не дае магчымасці гуляць на грошы, але вы можаце пабіцца аб заклад з вашым супернікам, хто з вас пераможа. 

Гэта шыкоўная ідэя, якая ідэальна падыходзіць да момантаў, калі вы сядзіце ў пабе і спрачаецеся з кімсьці наконт таго, у каго з вас лепшыя навыкі па гульні ў покер. Усё, што вам трэба – прыхапіць кожнаму па даляру і пачаць выклік адзін на адзін.

Абодва гэтыя электронныя сталы можна знайсці ў казіно і барах ва ўсім свеце. Калі вы хочаце болей даведацца пра PokerTek ці знайсці такія покерныя сталы ў вашым горадзе, зазірніце на сайт PokerTek.com.

На гэтых відэа вы можаце ўбачыць, як выглядае гульня за покернымі сталамі PokerPro і Heads-Up Challenge (відэа пра стол Heads-Up Challenge бязгучнае, таму вы можаце праігрываць іх адначасова):

{youtube, E5kGiAq6cPw}

{youtube, lMVwewMZCLs}