Покерны блог – Даніэль Негрэану

Хаця Даніэль Негрэану – вельмі заняты і таленавіты гулец, гэта не перашкаджае яму рэгулярна абнаўляць свой покерны блог. І вы памыляецеся, калі думаеце, што ён піша толькі пра покерныя стратэгіі і гісторыі рук. Даніэль выказваецца не толькі пра гэта, а пра шмат чаго з таго, што займае яго думкі – ад апошніх змен у яго жыцці і покеры да разважанняў пра палітыку.

Негрэану вядзе блог на покерным сайце FullContact ужо шмат гадоў, і яго блогі змяшчаюць мора займальнай інфармацыі. Новыя пасты з’яўляюцца кожныя 3-7 дзён, што не можа не ўражваць, калі ўявіць, якім напружаным бывае падчас яго графік.

Дзякуючы рэгулярным пастам у покерным блогу Негрэану яго фанатам вельмі зручна даведвацца пра апошнія змены ў яго жыцці і пра тое, што займае яго на дадзены момант. Напрыклад, можна даведацца пра ход яго думак на многіх міжнародных турнірах ці прачытаць пра яго апошнія покерныя партыі, прычым ён мае даволі займальны стыль пісьма.

Акрамя падарожжаў, гульні ў покер і наведвання вечарын Негрэану прапануе сваім чытачам некалькі карысных покерных парад і часта даволі дакладна прадказвае новыя тэндэнцыі ў покернай індустрыі і покернай супольнасці. А асаблівую цікавасць выклікаюць яго блогі пра новенькіх гульцоў на покернай арэне і думкі, хто за іх, на яго погляд, мае шанцы аказацца на вяршыні прафесійнай покернай сцэна праз некалькі гадоў.

Покерны блог Даніэля Негрэану дасць вам добрае ўяўленне, што значыць быць прафесійным гульцом у покер і вандроўнічаць па ўсім свеце, гуляючы і развіваючы покер, каб зарабляць гэтым сабе на жыццё. 

Тым з вас, хто хацеў бы болей даведацца пра Даніэля Негрэану, але не хоча чытаць увесь архіў яго покернага блога, раім зазірнуць на нашу профільную старонку Даніэля Негрэану. Там вы знойдзеце кароткую інфармацыю пра самыя значныя дасягненні ў яго паспяховай покернай кар’еры.

Хацелі б пачытаць блог Даніэля Негрэану? Зазірніце на старонку з яго афіцыйным блогам.

Тут вы знойдзеце відэа з пяццю парадамі ад Даніэля Негрэану. Прыемнага прагляду!

{youtube, afktJyLhO7Y}