Даніэль Негрэану – Профіль гульца ў покер

Член каманды прафесіяналаў Poker Stars Pro Даніэль Негрэану нарадзіўся ў Канадзе і мае румынскія корні, бо яго бацькі пераехалі з Румыніі ў 60-х гадах.

Яшчэ падлеткам Негрэану праводзіў шмат часу ў залах па снукеры, дзе ён вучыўся гуляць у покер, і захацеў стаць прафесійным гульцом. Тады яшчэ не існавала анлайн покера, таму, калі вы хацелі навучыцца гуляць у покер, вам трэба было шукаць магчымасці для гэтага ў вашым горадзе.

У 22 гады Даніэль здолеў самастойна назапасіць свой покерны банкрол, спакаваў чамаданы і накіраваўся ў Лас-Вегас паспытаць сябе і стаць прафесійным гульцом у покер. Аднак усё атрымалася не так, як ён хацеў: Негрэану прайграў увесь свой банкрол і вымушаны быў вярнуцца дамоў і нанава пачаць назапашваць капітал.

У Даніэля Негрэану атрымалася аднавіць банкрол, і пасля некалькіх значных перамог на турнірах у казіно “Foxwoods” ён зноў апынуўся ў Лас-Вегасе.

Ужо першы ж выйгрыш Негрэану у 1998 годзе на Сусветнай серыі покера WSOP на падзеі па амасе з бай-інам у $ 2000 прынёс яму яго першы бранзалет WSOP і мілыя сэрцу $169 460, якія яшчэ болей павялічылі яго банкрол.

2004 год быў самым паспешным годам у покеры, калі ён атрымаў тытул гульца года WSOP і гульца ў карты года. З тых часоў Даніэль Негрэану паспеў выйграць яшчэ тры бранзалеты WSOP, прыняць удзел у 23 фінальных сталах WSOP (у тым ліку два на WSOP Еўропы) і 47 разоў увайсці ў зону выплат.  Яго агульныя прызавыя толькі на WSOP складаюць болей за 3,5 млн даляраў.

Ён займае другое месца ў спісе “All time money list“, саступаючы толькі Філу Айві і маючы болей за $12,5 млн даляраў турнірных прызавых. Але Даніэль Негрэану не толькі выдатна выступае на турнірах, але і фенаменальна гуляе ў кэш-гульнях.

Даніэль часта гуляе ў покер у “Bobby’s Room” ў казіно “Bellagio”. “Bobby’s room” у “Bellagio” – гэта адзін з найбольш славутых покерных пакояў у Лас-Вегасе. Толькі лепшыя ў свеце гульцы ў покер наведваюць яго, каб пагуляць на найболей высокіх лімітах з блайндамі ад $ 4000 / $ 8000 і болей.

Акрамя наведванняў “Bobby’s room”  Негрэану ўдзельнічае ў многіх покерных тэлешоў, напрыклад, вядомым “High Stakes Poker” (любімым шоу супрацоўнікаў PokerHarder),” Poker After Dark” (“Покер пасля апоўначы”) і “Late Night Poker“. На жаль, у “High Stakes Poker” Даніэль Негрэану пакуль відавочна не шанцуе: ва ўсіх шасці сезонах ён толькі праігрываў.

За яго няўдачай у шоу “High Stakes Poker” можна паназіраць тут:

{youtube, 6YNc9oB2kp4}

Аналізуючы тое, чаго Даніэль Негрэану дасягнуў у жыцці і покернай кар’еры, мы ўпэўнены, што ў яго ўсё будзе атрымлівацца і ў будучыні і што ён падрыхтуе покернаму грамадству яшчэ шмат прыемныў момантаў сваёй гульнёй. Даведацца пра навіны з яго жыцця можна з твітэра Негрэану  – яго вы знойдзеце ніжэй. Таксама раім зазірнуць у наш агляд асабістага блога Негрэану.