Cусветная покерная серыя, таксама вядомая як WSOP, з’яўляецца самай вядомай ў свеце серыяй турніраў па покеры. Перамагчы на Сусветнай покернай серыі – гэта як перамагчы на Алімпійскіх гульнях, бо гэта назаўсёды захоўвае ваша імя ў гісторыі покера.
Усё пачалося ў далёкім 1970 годзе ў Лас-Вегасе, калі ўладальнік казіно і гулец у покер Бені Бініён правёў самую першую Сусветную покерную серыю ў сваім казіно “Horseshoe“. Канешне, турнір быў тады арганізаваны зусім не так, як сёння. У той час Сусветная серыя складалася з кэш-гульняў па тэхаскім холдэме, раззе, семікартачным стадзе, “ад двух да сямі”, лоуболе дро і пяцікартачным стадзе.
Паколькі турніры не мелі дакладнай структуры, Бені Бініён запрасіў шэсць лепшых у свеце гульцоў у покер, якія галасаваннем вызначалі новага чэмпіёна свету. На першай WSOP у 1970 годзе гульцы прагаласавалі за Джоні Моса, які і стаў першым Чэмпіёнам свету па покеры. За гэты тытул ён атрымаў не бранзалет, а срэбны кубак. За наступныя гады была выпрацавана дакладная структура правядзення WSOP. З тых часоў пераможца гэтага турніру атрымлівае тытул Чэмпіёна свету па покеры.
Сусветная покерная серыя прайшла з таго часу доўгі шлях і з’яўляецца зараз найбуйнейшай у свеце серыяй турніраў па покеру, з самымі вялікімі прызавымі. Гэта асабліва праявілася ў 2006 годзе, калі галоўная падзея серыі сабрала 8773 гульца, кожны з якіх заплаціў бай-ін у памеры $10 000 за права пазмагацца з іншымі за тытул Чэмпіёна свету па покеры. Пераможцам турніру і ўладальнікам залатога чэмпіёнскага бранзалета і 12 млн даляраў стаў Джэймі Голд.
Адна з прычын неверагоднага росту папулярнасці WSOP – гэта бум анлайн покера. Гульцы зараз маюць магчымасць атрымаць кваліфікацыю на $ 10 000 турнір за плату ў памеры $1, а ў некаторых выпадках нават бясплатна (дзякуючы фрыролам WSOP). Самы вядомы доказ гэтага – Крыс Манімейкер, які выйграў Галоўную падзею (і болей за 2,5 млн даляраў) у 2003 годзе, пасля таго як ён прайшоў кваліфікацыю на PokerStars за ўсяго $39.
Паколькі папулярнасць Сусветнай покернай серыі працягвала расці, у рэшце рэшт у казіно “Horseshoe” стала не хапаць месца, каб змясціць усіх гульцоў. Таму падзею перанеслі ў “Amazon Room” у “Rio Casino”, дзе серыя і праводзіцца штогод.
У 2007 Harrah’s (уладальнікі WSOP) упершыню правялі чэмпіянат WSOP за межамі Лас-Вегаса. Тады Сусветная покерная серыя Еўропы (World Series of Poker Europe (WSOPE)) адбылася ў Лондане. Падзея была бітком забіта вялікімі зоркамі покера, а перамагла нікому не вядомая на той час Анэт Абрэстад – сапраўдны вундэркінд у свеце анлайн покера.
Гэта адбылося за дзень да яе 19-га дня нараджэння, так што яна стала самай маладой за гісторыю покера уладальніцай бранзалета WSOP. Гэты рэкорд пакуль не пабіты і не будзе пабіты, пакуль Сусветная покерная серыя праходзіць ў Лас-Вегасе, бо ўдзельнічаць у WSOP там можна з 21 года.
Калі ўсе гэтыя гісторыі пра Чэмпіёнаў свету выклікалі вашу цікавасць, зазірніце на лобі на PokerStars і выберыце сабе парачку кваліфіцыйных гульняў. Большасць з гульняў з нізкім бай-інам праводзяцца там на працягу ўсяго года.
Справа на старонцы вы знойдзеце некалькі фотаздымкаў з Сусветнай покернай серыі 1978 года з удзелам Джоні Моса і Пагі Пірсана: