Філ Айві – Профіль гульца ў покер

Сёння Філ Айві з’яўляецца адным з самых вядомых ў свеце прафесійных гульцоў у покер – дзякуючы не столькі заробленым грошам, колькі сваім экстаардырным, амаль паранармальным покерным навыкам. Айві з’яўляецца ўладальнікам васьмі бранзалетаў Сусветнай покернай серыі і аднаго тытула Сусветнага покернага туру WPT, а яго агульныя выйгрышы складаюць болей за 13 млн даляраў.

Першы бранзалет WSOP ён выграў ва ўзросце 23 гадоў, абыграўшы легендарнага гульца старой школы покера Амарылу Сліма ў потлімітную амаху ў 2000 годзе. А ўжо праз два гады, у 2002, ён выйграў ажно 3 бранзалеты WSOP за год. У 2005 Філ Айві дадаў да сваёй калекцыі яшчэ адзін бранзалет (пяты па ліку) у падзеі па амасе на $5,000 і зарабіў мільён даляраў за перамогу на турніры Monte Carlo Millions. Але і гэтага было мала неўтаймоўнаму містэру Айві, так што на наступны дзень ён прыняў удзел у турніры Full Tilt у Монтэ-Карла і выйграў яшчэ $600,000.

Акрамя ўсіх сваіх поспехаў у жывым покеры, Філа Айві таксама лічаць адным з лепшых у свеце гульцоў у кэш-гульні. Што анлайн, што афлайн – Філ Айві дакладна не той чалавек, з якім хочацца сустрэцца за покерным сталом (хіба што вы хочаце проста павучыцца ў яго).

Адна з найболей памятных кэш-гульняў – гульня Філа Айві супраць банкіра-мільянера Эндзі Біла. Каб мець магчымасць згуляць супраць Біла, які прапанаваў блайнды ў памеры $50,000 і $100,000, некалькі лепшых у свеце гульцоў у покер (у тым ліку Айві) спалучылі свае покерныя банкролы. Група гульцоў атрымала назву “Карпарацыя”, і пасля першых некалькіх сесій Эндзі Біл выігрываў у яе 10 млн даляраў.

Філ Айві яшчэ не гуляў тады супраць Біла, бо ён павінны быў гуляць супраць яго трэцім па чарзе – і па магчымасць скараціць суму пройгрыша двух гульцоў да яго. Пасля першага вечара Айві выігрываў каля двух мільёнаў даляраў, на наступны дзень – каля 4,6 млн даляраў, а пасля трэцяй ночы яго лідэрства складала болей за 16,6 млн даляраў, што дакладна сапсавала Білу настрой. Пасля гэтага выпадку Біла ні разу не бачылі за покерным сталом.

Дзякуючы ўсім гэтым поспехам Філ Айві атрымаў мянушку “Tiger Woods of Poker” (заўвага перакладчыка: Tiger Woods – вядомы гулец у гольф).

На жаль, поспех у покеры не заўсёды гарантуе поспех у прыватным жыцці. Айві быў жанаты са сваёй школьнай пасіяй Лючэтай, але ў снежні 2009 яны падалі дакументы на развод – пасля сямі гадоў сумеснага жыцця.