Сусветны покерны тур (WPT) – гэта трансліруемая па тэлебачанні серыя покерных турніраў, якія праходзяць па ўсім свеце, хаця большая іх частка прыходзіцца на ЗША. У гэтых турнірах прымаюць удзел многія зоркі покера, а гульні пазней паказваюцца па ТБ у многіх краінах.
Стваральнікам тэлешоу “WPT” з’яўляецца тэлепрадзюсер Сцівен Ліпскомб. Пачынаючы з 2003 года шоу паказвалася па канале “Travel Channel”. Гэта працягвалася да пятага сезона, калі ў 2007 годзе арганізацыя “WPT” аб’явіла, што шоу пераходзіць на сетку “GSN” (па GSN таксама паказваецца адно з нашых любімых покерных тэлешоу пад назвай “High Stakes Poker”).
Хутка пасля гэтага арганізацыя Сусветнага покернага тура аб’явіла, што сёмы сезон тура будзе трансліравацца па “Fox Sports Network”.
Каментатарамі шоу з’яўляюцца прафесійны гулец у покер Майн Секстан і aктор Вінс ван Патэн, якія не прапускаюць ніводнага шоу і сталі сапраўды знакамітымі дзякуючы міжнародным трансляцыям “WPT”.
Канешне, не адно покернае тэлешоу нельга назваць дасканалым без прыгожай вядучай. Таму мы раскажам вам пра ўсіх тых “покерных лэдзі“, якія на працягу некалькіх гадоў вялі шоу “Сусветны покерны тур”.
Першай была Шэна Хіат, якая вяла шоу і брала інтэрв’ю ў покерных профі на працягу трох сезонаў. Яе паслядоўніцамі былі Кортні Фрыл (у чацвёртым сезоне) і Сабіна Гадэкі (у пятым сезоне). У шостым сезоне гледачы назіралі за чароўным дуэтам Лейлы Кейлы і Кімберлі Лансінг, а Аманда Лезерман cтала вядучай на час сёмага сезона.
Арганізацыя “WPT” паспрабавала стварыць яшчэ адзін тур/шоу пад назвай “Прафесійны покерны тур (PPT)”, але, на жаль, пасля першага ж сезона праект быў закрыты, бо арганізатары не здолелі знайсці кампанію, гатовую трансліраваць для іх другі сезон.
У рэшце рэшт сетка “PartyGaming” набыла “World Poker Tour” у 2009 годзе за $ 12 300 000. Гэтая кампанія здолела даць шоу новы штуршок да жыцця, які быў так яму патрэбны.
Нам здаецца, што адным з найболей неразумных рашэнняў была ідэя выдаваць бранзалеты ўсім чэмпіёнам тура. Яе выказалі ў 2008 годзе, але выдаваць бранзалеты планавалася і гульцам, які сталі чэмпіёнамі яшчэ да гэтага. Такое адчуванне, што яны хацелі стварыць нешта накшталт бранзалета WSOP, які мае значна болей доўгую гісторыю і значна болей прэстыжны ў покерным свеце.