Яшчэ да таго як Шэна Хіат стала адной з першых лэдзі покера, яна была вядомай сваёй прыгажосцю і мілым характарам.
У1995 Шэна атрымала тытул “Міс Гавайі ЗША” і пазіравала аголенай для вокладкі і старонак “Playboy”.
Стаўшы сэксуальнай вядучай Сусветнага покернага тура (яе першы покерны вопыт), Шэна Хіат хутка стала вядомай як “Багіня покера”. Яна была замужам за братам Вінса ван Патэна Джэймсам, але, на жаль, шлюб быў нядоўгі і яны хутка развяліся.
У 2005 годзе Шэна зноў закахалася і выйшла замуж за кінапрадзюсера Тода Гарнера. У гэтым жа годзе Шэна пакінула шоу “WPT” і падала ў суд на яго прадзюсераў. Яна жадала атрымаць загад, які б забараняў арганізацыі WPT утрымліваць яе ад працы на шоу-канкурэнтах накшталт “Покера пасля апоўначы”. Арганізацыя WPT адказала, што яна падпісалася пад адмовай працаваць на канкурэнтаў у яе кантракце, на што Шэна сказала, што яна ніколі не падпісвала ніякіх кантрактаў.
Аддзяліўшыся ад арганізацыі WPT, яна падпісала кантракт з NBC і стала вядучай “Покера пасля апоўначы” і турніра “National Heads-Up Poker Championship”. У 2008 годзе яе ў сувязі з цяжарнасцю замяніла Марыянела Перэйра.
Хаця раней, будучы “Міс Гавайі”, яна не асабліва часта гуляла ў покер, то зараз яе ў гэтым не папракнеш. Пабыўшы вядучай столькіх покерных тэлешоу і правёўшы інтэрв’ю ў лепшымі ў свеце гульцамі ў покер, яна не магла не паспрабаваць і сябе. Шэна Хіат стала вялікай аматаркай анлайн покера, а зрэдку яна гуляе і ў покер ужывую.
Калі падлічыць, колькі гадзін Шэна Хіат прысвяціла покерным шоу і здымках на ім, і не забыць той факт, што яна з’яўляецца адной з першых у свеце лэдзі покера, то зразумела, што яна абсалютна вартая быць згаданай тут у нашай калекцыі самых сэксуальных лэдзі покера.
Тут вы знойдзеце прышпільны мантаж выступленняў Шэны як вядучай.
Прыемнага прагляду!
{youtube, Jnzf4fh2IwU}
А апошнія твіты Шэны Хіат можна ўбачыць ніжэй: