Амаха – Від покера

Амаха – гэты від покера, які вельмі падобны да тэхаскага холдэма. У абодвух варыяцыях гульні на стале ляжаць пяць агульных карт, і гульцы павінны скласці як мага лепшую камбінацыю з пяці карт, каб выйграць банк. Галоўнае адрозненне паміж тэхаскім холдэмам і амахай – гэта тое, што кожны гулец атрымлівае па чатыры закрытыя карты (замест дзвюх у холдэме).

Гуляючы ў амаху, нельга забывацца на тое, што вы заўсёды павінны выкарыстоўваць для складання сваёй пяцікартачнай камбінацыі дзве кішэнныя карты і тры карты на стале. Такім чынам, у адрозненне ад холдэма, вы не зможаце, напрыклад, скласці флэш з улікам толькі адной ці дзвюх кішэнных карт. З іншага боку, калі вы на бордзе (іншая назва пяці агульных карт) бачыце чатыры чырвы, вашым супернікам усё яшчэ трэба будзе мець дзве карты, каб скласці флэш (а не толькі адну).

Акрамя таго, гуляючы ў амаху, вы не можаце выкарыстозваць усе свае чатыры кішэнныя карты ў камбінацыі з толькі адной агульнай. Вам заўсёды трэба складаць максімальна высокую пяцікартачную камбінацыю (як і ў холдэме) з дзвюх кішэнных і трох агульных карт.

Шмат хто з аматараў покера называе амаху натс-покерам, таму што, каб выйграць у яе, часта трэба мець “натс” – найлепшую магчымую пяцікартачную камбінацыю. Таму, калі вы гуляеце ў амаху першы раз, не здзіўляйцеся, калі на флопе вы склалі флэш або сэт і ўсё роўна прайгралі на рыверы.

Мы апісалі самую распаўсюджаную форму амахі пад назвай амаха-хай (Omaha High), але зараз існуе шмат яе варыянтаў, напрыклад, амаха хай-лоу (Omaha Hi-Lo, ці амаха 8-або-лепей), лімітная амаха (Limit Omaha) і потлімітная амаха (Pot Limit Omaha, ці PLO). У амаху хай-лоу выграць банк можна таксама з самай нізкай камбінацыяй карт (гэта павінна быць пяцікартачная камбінацыя, у якой самая старэйшая карта – максімум васьмёрка). Паколькі попыт на амаху вельмі вырас, PokerStars пачаў прапаноўваць усе варыянты гэтай гульні, у тым ліку покерныя турніры па гульні ў амаху.

Пра тое, адкуль узнікла амаха і хто яе вынайшаў, амаль нічога не вядома. Вядома толькі, што загадчык казіно Роберт Цёрнер прадставіў амаху гульцу ў покер Білі Бойду, якія прапанаваў згуляць у амаху ў казіно “Golden Nugget” у Лас-Вегасе. Ён прадставіў амаху пад назвай “нагет-холдэм” (“Nugget Hold’em”).

У нашы дні папулярнасць амахі расце неймавернымі тэмпамі, бо многія гульцы аддаюць перавагу дынамічнай амасе ў параўнанні з тэхаскім холдэмам (асабліва ў варыянце хай-лоу). Шмат якія казіно прапануюць кэш-гульні і турніры па гульні ў амаху. Калі недалёка ад вас няма ніякіх казіно, дзе можна было б згуляць у амаху, прапануем згуляць на PokerStars (дзе таксама магчыма бясплатна папрактыкавацца гуляць на ўмоўныя грошы).

Унізе вы бачыце відэа пра тое, як Гас Хансан гуляў у амаху хэдсап (адзін на адзін) з “вундэркіндамNicki Jedlicka ў 2009 годзе. Памятайце, што гэтыя хлопцы насамрэч гуляюць у потлімітную амаху на сапраўдныя грошы.

{youtube, TCUCImXMwzg}