Умоўныя грошы – Магчымасць бясплатна патрэніравацца гуляць у покер

Рабіць стаўкі на грошы ў гульні ў покер ў самы першы раз можа быць даволі расходным заняткам, асабліва калі вы пакуль не асабліва валодаеце правіламі гульні. Неабходнасць сачыць за ўсімі дэталямі гульні і адначасова старацца не прайграць кроўныя грошы часам бывае надта складанай і, як вынік, можа перабіць усе задавальненне ад гульні.

З гэтай прычыны анлайн покер-румы стварылі сталы на ўмоўныя грошы, якія даюць навічкам магчымасць прызвычаіцца да гульні, правілаў і патрэбных покерных стратэгій. Гульня на ўмоўныя грошы нічым не адрозніваецца ад гульні на сапраўдныя грошы, акрамя, канешне, адсутнасці рэальных грошаў. Таму сталы на ўмоўныя грошы з’яўляюцца ідэальнай платформай для навічкоў, каб паспрабаваць сябе ў гульні, вывучыць рэйтынг рук і прызвычаіцца да ходу гульні.

У нашы дні пачынаючым гульцам у покер прапануецца мноства матэрыялаў, накіраваных на тое, каб удасканаліць іх таленты. Гэта і кнігі пра покер, і артыкулы пра стратэгіі гульні, і нават покерныя праграмы накшталт Poker Tracker і Holdem Manager. Хаця многія з гэтых сродкаў могуць быць вельмі карыснымі, але нішто не заменіць вопыту ад актыўнай гульні. Акрамя таго, покер на ўмоўныя грошы не абмяжоўваецца толькі адным відам гульні. На многіх покер-румах прапануецца мноства відаў покера, так што калі вы лічыце, што тэхаскі холдэм вы ўжо засвоілі, то чаму б не паспрабаваць сябе за сталом у амаху?

Пры гульні на ўмоўныя грошы ўсе навічкі атрымліваюць ад покер-рума аднолькавую колькасць фішак. Фішкі, якія вы выігрываеце на працягу гульні, назапашваюцца на вашым ўмоўным рахунку, што дазваляе вам пераходзіць на болей высокія ліміты, гуляць супраць мацнейшых апанентаў і яшчэ лепей вывучаць гульню. А калі вам раптам не пашанцавала і вы прайгралі ўсе свае ўмоўныя грошы, то вы запраста можаце атрымаць ад покер-рума дадатковыя бясплатныя фішкі і пачаць назапашваць свой банкрол.

Гуляюцы за сталом на ўмоўныя грошы, трэба быць вельмі цярплівым. Ні адзін покерны профі не зваліўся з неба, таму чым болей вы будзеце развіваць покерныя навыкі і трэніравацца, тым болей паспяховым будзе ваш старт ў свеце покера на сапраўдныя грошы. І не забывайцеся, што ўдасканальванне сваёй гульні не скончваецца ніколі. Як вядома, “трэба хвіліна, каб навучыцца гуляць у покер, і ўсё жыццё, каб стаць майстарам”.

Тут вы знойдзеце Хуткі старт, які дапаможа знайсці лепшыя праграмы для гульні ў покер анлайн.