CardsChat.com – Агляд покернага форума

Покерны форум CardsChat.com па памеры вельмі падобны да форума FlopTurnRiver, але ён значна меней хаатычны.

На форуме CardsChat вы знойдзеце болей за 100 000 тэм з добрым мільёнам запісаў (пастоў), створаных 70 000 удзельнікамі форума. Там не адлюстроўваецца, колькі чалавек з гэтых 70 000 актыўныя на форуме, але гэта дакладна меней за 10%.

Як і многія іншыя форума, CardsChat крыху забруджаны спамам, але за выключэннем вялізнага акна на кожнай старонцы, якое прапануе вам зарэгістрыравацца з тысячы магчымых і немагчымых прычын (не рабіце гэтага!!!) і банера з рэкламай “Top X” покер-румаў (як могуць усе X покер-румаў быць найлепшымі?), вы знойдзеце сапраўды якасны змест.

Што мы асабліва рэкамендуем наведаць на CardsChat.com, дык гэта іх Golden Archive Section. Гэта іх уласная зала славы з запісамі па покерных тэмах, якія патрабуюць асаблівай увагі.

Мы былі б вельмі рады, калі б іншыя покерныя форумы перанялі гэты вопыт і стварылі б падобныя раздзелы. Гэта вельмі аблягчае жыццё наведвальнікам форума, асабліва навічкам (якія, магчыма, становяцца пасля членамі форума) і пазбаўляе іх неабходнасці пракапвацца праз сотні ці нават тысячы запісаў у пошуку неабходнай інфармацыі.

Акрамя наяўнасці Golden Archive, форум CardsChat не асабліва адрозніваецца ад іншых покерных форумах, згаданых на PokerHarder. Ён прапануе мноства карыснай стратэгічнай інфармацыі як для пачынаючых гульцоў, так і для ветэранаў покера, і ўяўляе сабой надзейную платформу для здаровых покерных дыскусій. Акрамя таго, на CardsChat.com вы знойдзеце зусім мала (калі наогул) Інфармацыі, Якая Не Датычыцца Справы.