Еўрапейскі покерны тур (EPT)

Еўрапейскі покерны тур (EPT) – яшчэ адзін выдатны доказ таго, якія памеры мае бум анлайн покера. Гэтая серыя жывых турніраў па ўсёй Еўропе праводзіцца самым вялікім і папулярным покер-румам – PokerStars.com. Правядзенне гэтых турніраў і паказ іх па тэлебачанні пачаўся ў 2004 годзе, калі покер стаў неймавернымі тэмпамі набіраць папулярнасць па ўсім свеце.

Аўтарам ідэі Еўрапейскага покернага тура з’яўляецца прафесійны гулец у покер Джон Даці, якія разам з Колінам Мурэем каменціраваў першыя некалькі сезонаў тура. У сярэдзіне трэцяга сезона крэсла каментатара заняў Джэймс Хартыган разам з прафесійнымі гульцамі ў покер Даніэлем Негрэану, Вікторыяй Корэн і Грэгам Рэймерам.

Вядучай тэлешоу “Еўрапейскага покернага тура” была Караліна Флэк. У чацвёртым і пятым сезонах яе замяніла асляпляльная Кара Скот, а яе паслядоўніцай стала прыгажуня Мішэль Орп, якая і зараз вядзе шоу.

6 сакавіка 2010 на арганізацыю EPT у Берліне нечакана напалі чацвёра узброеных нажамі і пісталетам мужчын у масках, якія жадалі зрабаваць прызавыя грошы. У рабаўнікоў атрымалася ўцячы з €242 000 (гэта толькі невялікая частка прызавога фонда), і, на шчасце, ніхто не быў сур’ёзна паранены. Праз некалькі дзён адзін з рабаўнікоў здаўся паліцыі і выдаў усіх сваіх напарнікаў. У рэшце рэшт, усіх іх злавілі і прысудзілі па тры гады турмы.

Калі гаварыць пра ўдзельнікаў шостага сезона Еўрапейскага покернага тура, варта згадаць, што дзве тысячы з іх выйгралі права на ўдзел на PokerStars – покер-руме, які мы вельмі рэкамендуем для гульні ў анлайн покер. Сума выйгрышаў гэтых гульцоў налічвае мільёны, вялікая частка якіх дасталася 23-гадоваму пераможцу гранд-фінала EPTНіколасу “niccc” Чоуці.

Ён таксама атрымаў кваліфікацыю на гранд-фінал EPT у Moнтэ-Карла пасля таго, як выйграў $22 турнір на PokerStars. Калі ён прыехаў у Монтэ-Карла, ён мог толькі марыць і спадзявацца. Вяртаючыся ў Бейрут (Ліван), ён меў на 1,7 млн еўра болей. Нядрэнна для некалькіх дзён працы ў Монтэ-Карла!

Калі вы хацелі б паглядзець EPT, не забудзьцеся своечасова паглядзець праграму тэлебачання, бо Еўрапейскі покерны тур трансліруецца па ўсім свеце. Нават калі ні на адным канале вы яго не знойдзеце, вам заўседы дапамогуць анлайн трансляцыі па PokerStars TV.