Жадаеце гуляць у покер, але не ведаеце, з чаго пачаць? Тут вы знойдзеце ўсё, што трэба. Гэты раздзел прызначаны для таго, каб забяспечыць вас усёй інфармацыяй пра тое, як гуляць у покер. Гуляць у покер можна па-рознаму, у тым ліку не на грошы і не на бонусы. Існуе шмат магчымасцей гуляць і трэніравацца бясплатна. На PokerStars вы нават можаце арганізоўваць прыватныя гульні і гуляць са сваімі сябрамі анлайн.
Калі вы яшчэ навічок у анлайн покеры, прапаноўваем зазірнуць у FAQ на гэтай старонцы. Там вы знойдзеце адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні людзей, якія пачынаюць гуляць у покер. Акрамя таго, не прапускайце міма вушэй (вачэй) покерныя парады, якія мы некалькі гадой збіралі для вас. Гэта невялічкія нагадванні пра тое, што трэба і чаго не трэба рабіць, гуляючы ў покер. Яны зоймуць у вас значна меней часу за падрабязныя артыкулы пра стратэгіі гульні, ды і запомніць іх куды лягчэй.
Калі вы яшчэ зусім не ведаеце, як гуляць у покер, прапануем спачатку наведаць раздзел Як гуляць, дзе вы знойдзеце правілы, стратэгіі і шмат усяго іншага.
Для тых, хто ўжо ўмеюць гуляць у покер і жадаюць удасканаліць сваю гульню, мы прапаноўваем агляды вельмі карысных покерных праграм, якімі вы можаце з поспехам карыстацца. Адна з найбольш папулярных прылад - PokerStove; гэта сапраўды ўсеабдымны калькулятар покерных шанцаў, які будзе рэгулярна паведамляць, наколькі матэматычна вернае рашэнне вы прынялі ў той ці іншы момант гульні ў покер.
Запамінаць і захоўваць гісторыю ўсіх сваіх рук, не гаворачы ўжо пра іх статыстычны аналіз, задача вельмі складаная. Таму было створана мноства праграм і прыладаў, якія дапамагаюць гульцам у анлайн покер аналізаваць папярэднія сесіі гульні.
Наша мэта - забяспечыць вас усім неабходным для паспяховай гульні ў покер і ўпэўніцца, што вы атрымліваеце ад покера такое ж задавальненне, як мільёны людзей ва ўсім свеце. Покер - гэта гульня, у якую можна гуляць на любым узроўні, незалежна ад таго, хто вы: аматар, які гуляе на ўмоўныя грошы, сур'ёзны прафесіянал, што зарабляе сабе на жыццё, банкір у пошуках новых уражанняў, зорка эстрады ці спорту, якая гуляе ў мэтах дабрачыннасці, ці любы іншы чалавек.
Так чаго ж вы ўсё яшчэ чакаеце? Вандруйце па PokerHarder і пачынайце гуляць у покер!