Гульцы ў покер - профілі прафесіянальных гульцоў у покер



Філ Айві - Профіль гульца ў покер

Зазірніце на наш покерны профіль Філа Айві і даведайцеся, чым ён заслужыў тытул лепшага ў свеце гульца ў покер.

Даніэль Негрэану - Профіль гульца ў покер

Даведайцеся, чаму мы лічым Даніэля Негрэану адным з лепшых гульцоў планеты, і паназірайце за жахлівым бэд-бітам... жахлівей бывае рэдка!

Том Durrrr Дван - Профіль гульца ў покер

Зазірніце на наш профіль Тома Durrrr Двана і даведайцеся, як ён стаў адной з велізарнейшых сенсацый у анлайн покеры!

Дойл Брансан - Профіль гульца ў покер

Не чулі пра самую вялікую асобу ў свеце покера і аўтара бібліі покера? Тады абавязкова зазірніце на старонку з профілем Дойла Брансана!

Філ Хельмут - Профіль гульца ў покер

Даведайцеся болей пра гульца ў покер Філа "The Poker Brat" Хельмута і пра тое, чаму яго ўсе так ненавідзяць... акрамя яго самога, канешне.

Мільёны людзей ва ўсім свеце гуляюць у покер анлайн, ужывую або і так, і гэтак. Толькі некалькіх выбраных гульцоў можна сапраўды лічыць прафесіянальнымі гульцамі ў покер.

Прафесіянальна гуляць у покер - занятак даволі выгодны. Буйнейшыя покерныя турніры выплачваюць мільёны прызавых грошаў, напрыклад, першы прыз можа складаць да $ 12 000 000. Прызавы фонд Галоўнай падзеі Сусветнай покернай серыі ў 2006 годзе складаў болей за 80 млн даляраў.

У нашы дні прафесіяналы покера жывуць, як зоркі Галівуда. І паколькі гульні на высокія стаўкі ўсё часцей трансліруюцца па тэлебачанні па ўсім свеце, міжнародная слава гэтых выключных талентаў расце з кожным днём.

На сённяшні дзень адным з найбольш вядомых гульцоў у покер ва ўсім свеце лічыцца Філ Айві. Шмат хто нават лічыць яго лепшым гульцом у покер планеты. Айві здолеў выйграць столькі прызавых, колькі пакуль не выігрываў ніводны іншы гулец у покер. Хочаце даведацца падрабязней пра гэтую жывую легенду покера? Пазнаёмцеся з нашай гісторыяй гульца Філа Айві.

Яшчэ адзін шырока вядомы прафесіянал покера - Даніэль Негрэану. Па суме выйгрышаў ён саступае толькі Філу Айві. Яго лічаць бездакорным гульцом і на турнірах, і ў кэш-гульнях. Негрэану пачаў сваю покерную кар'еру ў даінтэрнэтную покерную эру, таму ён вымушаны быў назапашваць свой банкрол, выігрываючы мясцовыя гульні ў покер, перад тым як паехаць у Лас-Вегас паспрабаваць сябе.  На жаль, першы яго вопыт гульні ў покер у Лас-Вегасе прынёс зусім не тое, на што ён разлічваў. Цікава, як Негрэану ўсё ж такі здолеў зрабіць шыкоўную кар'еру ў покеры? Зазірніце на старонку "Профіль гульца ў покер Даніэля Негрэану".

{1056,Анлайн покер} адкрыў свету яшчэ некалькі геніяў покера афлайн. Адным з найболей знакамітых прафесіяналаў покера, адкрытых дзякуючы анлайн покеру, з'яўляецца Том Дван, хутчэй вядомы пад нікам "durrrr". Хаця ён пакуль не выіграў ніводнага бранзалета WSOP і ніводнага Сусветнага покернага тура, у яго яшчэ мора часу зрабіць гэта - асабліва калі ўлічыць яго ўзрост і ўзровень навыкаў. Прачытайце наш профіль гульца ў покер Тома Durrrr Двана і даведайцеся болей пра яго шлях ад зоркі анлайн покера да сапраўднага покернага профі!

Безумоўна, самае вялікае імя ў покеры - імя Дойла Брансана. Ён нарадзіўся ў Тэхасе, ЗША ў 1933 годзе і прысвяціў покеру столькі гадоў жыцця, як ніхто іншы. Аўтар так званай "бібліі покера", серыі кніг "Суперсістэма", якая прадаецца мільёнамі экземпляраў на працягу болей чым 20 гадоў, Брансан лічыцца сапраўднай легендай покера. Пазнаёмцеся з займальнай гісторыяй гульца Дойла Брансана.

"Афіцыйны" тытул вырадка сярод прафесійных гульцоў у покер належыць Філу Хельмуту, які мае унікальны талент распісваць сваю уласную веліч. Улічваючы, што ён мае 11 бранзалетаў WSOP - няма жадання зазірнуць на нашу старонку з профілем гульца ў покер Філа Хельмута?



888 Покер
Бонус без дэпазітаў
Атрымайце бясплатна $88, не робячы дэпазітаў


Не блефуйце, толькі каб паблефаваць.
Болей покерных парад