Рэйтынг рук - Лепшыя покерныя рукі - Рукі ў покеры

Вітаем вас на старонцы, прысвечанай рэйтынгу покерных рук. Гэта першае, што неабходна вывучыць для гульні ў любы від покера, бо без гэтага вы не будзеце ведаць, ці лепшыя вашы карты за карты апанентаў.

Мэта кожнай рукі ў покеры - сабраць як мага лепшую камбінацыю з пяці карт. Такім чынам вы зможаце выіграць банк, калі настане шоудаўн. Яшчэ адзін спосаб выіграць банк - блеф, але і ў гэтым выпадку карысна ўмець ацаніць, наколькі моцная рука ў суперніка.

Усяго існуе 10 покерных рук, якія вы можаце скласці, выкарыстоўваючы 5 карт з калоды з 52 карт. Самая лепшая карта ў покеры - туз, самая горшая - 2. Каб скласці самую высокую камбінацыю з пяці карт, вам патрэбны 10, валет, дама, кароль і туз адной і той жа масці. Гэтая камбінацыя называецца флэш-раяль, пабіць яе ў покеры абсалютна немагчыма. Па статыстыцы, трэба згуляць каля чвэрці мільёна рук, каб сабраць флэш-раяль (так што не асабліва разлічвайце на яго і запомніце назаўжды момант, калі гэта ўсё ж такі адбудзецца).

Самая нізкая покерная рука - так званы "Старэйшы туз", г.зн. калі старэйшая з вашых карт - гэта туз, і болей няма ніякіх цікавых спалучэнняў карт. Як правіла, гэта не тая рука, да якой варта імкнуцца ў покеры, хаця ў некаторых hi-lo варыяцыях покера банк выігрывае самая нізкая камбінацыя карт.

Гуляючы ў тэхаскі холдэм, старайцеся сабраць стрыт і/ці флэш, бо гэтыя камбінацыі даволі падманлівыя і часта ствараюць вялікія банкі, дзе яны часта з'яўляюцца лепшай рукой.

Калі вы пакуль не ведаеце на памяць рэйтынг покерных рук, тэрмінова зрабіце гэта - вы зберажаце мора часу і грошаў. Калі ваш мабільны распазнае фармат pdf, прапануем захаваць на ім наш рэйтынг покерных рук PDF. Так ён заўсёды будзе з вамі - гуляеце вы па інтэрнэце, дома ці ў казіно.

Рэйтынг покерных рук заўсёды знаходзіцца справа на старонцы PokerHarder. Дзякуючы гэтаму вы заўсёды можаце пракантраліраваць сябе - незалежна ад таго, у якім раздзеле сайта вы зараз знаходзіцеся. Калі вы адчуеце сябе дастаткова ўпэўнена, раім пачаць трэніравацца гуляць у покер за сталом на ўмоўныя грошы на PokerStars.




bwin Poker
Лепшы рум для навічкоў
100% бонусb
888 Покер
Бонус без дэпазітаў
Атрымайце бясплатна $8, не робячы дэпазітаў
PartyPoker
Самыя высокія шанцы на выйгрыш
100%-ны бонус да $500


Не гуляйце на надта высокіх лімітах.
Болей покерных парад