Агульныя правілы тэхаскага холдэма

Шукаеце правілы тэхаскага холдэма? Вам сюды!

Тэхаскі холдэм – гэта гульня ў карты, у якую звычайна гуляюць 2-10 чалавек. Каб выйграць у холдэме, вам трэба скласці найлепшую камбінацыю з пяці карт (усе значныя камбінацыі вы знойдзеце ў рэйтынгу покерных рук).

Той, хто пачынае раздаваць карты, называецца дылерам. Для таго, каб яго вызначыць, усе гульцы цягнуць з калоды па карце. Дылерам будзе той, хто выцягнуў самую старэйшую карту.

Першыя два гульцы па левую руку ад дылера ставяць малы і вялікі блайнды (напрыклад, 1 і 2 цэнты). Гэта робіцца для таго, каб пачаць рабіць стаўкі, а не проста сядзець і чакаць, пакуль атрымаеце два тузы (найлепшую стартавую руку ў тэхаскім холдэме).

Пасля таго, як былі пастаўлены малы і вялікі блайнды, дылер раздае карты па гадзіннікавай стрэлцы, пакуль кожны гулец не атрымае па дзве закрытыя карты.

Цяпер афіцыйна пачынаецца першы раунд ставак тэхаскага холдэма (гэты першы раунд ставак называецца Прэфлопам). Першым ходзіць першы гулец па левую руку ад вялікага блайнда (калі гуляюць толькі двое, то першым ходзіць малы блайнд, калі трое – дылер). У яго ёсць тры альтэрнатывы: спасаваць, зрабіць кол ці рэйз.

  • Пас (фолд): Вы адмаўляецеся ад сваіх двух карт (вашай рукі) і не ставіце болей у банк.
  • Кол (ураўніванне): Вы застаяцеся ў руцэ і ўраўніваеце вялікі блайнд (ставіце такую ж суму).
  • Рэйз (пад’ём): Вы павялічваеце стаўку і кладзяце ў банк яшчэ болей фішак (мінімальная сума рэйза на прэфлопе заўсёды раўняецца вялікаму блайнду).

Пасля таго, як кожны пахадзіў і першы раунд скончыўся, дылер выкладвае флоп. Флоп складаецца з трох карт, якія здымаюцца з верху рэшты калоды (тых карт, якія не былі раздадзеныя гульцам).

З выкладвання флопа пачынаецца трэці раунд ставак. Першым ходзіць першы гулец па левую руку ад дылера (калі малы блайнд яшчэ ў гульні, ён і робіць першы ход у кожным раундзе ставак).

Гульцы, якія не выбылі з гульні, зноў выбіраюць адно з трох магчымых дзеянняў: спасаваць, зрабіць чэк або зрабіць бэт (увага: рэйз з гэтага моманту пачынаецца бэтам. У першым раундзе ставак малы і вялікі блайнды фактычна з’яўляліся “сляпымі” бэтамі, пасля якіх гульцы маглі зрабіць рэйз.)

Калі стаўкі на флопе скончыліся, дылер адкрывае чацвёртую карту –  турн (або цёрн). З гэтага пачынаецца трэці раунд ставак. Зноў першым робіць ход гулец па левую руку ад дылера і выбірае або пас, або чэк, або бэт. Гэта працягваецца да тых часоў, пакуль усе гульцы не зробяць свае стаўкі або не спасуюць.

Пасля гэтага дылер выкладвае пятую (і апошнюю) карту, вядомую як рывер. Пачынаецца чацвёрты і апошні раунд ставак. Гульцы, якія не выбылі да гэтага, зноў маюць магчымасць зрабіць пас, чэк ці бэт.

Калі ўсе стаўкі былі зроблены, гульцы, пачынаючы з дылера, адкрываюць свае закрытыя карты (кішэнныя карты). Усе гульцы зараз могуць карыстацца пяццю картамі на стале (іх называюць агульнымі картамі, або бордам), а могуць паспрабаваць зрабіць болей высокую камбінацыю з дапамогай сваіх кішэнных карт (адна кішэнная і чатыры агульныя або дзве кішэнныя і тры агульныя).

Гулец, які складзе самую высокую пяцікартачную камбінацыю, выігрывае ўсе фішкі, пакладзеныя ў банк за чатыры раунды ставак.

Гэта і ёсць асноўныя правілы тэхаскага холдэма. Падрабязнае тлумачэнне кожнага раунда вы знойдзеце ў нашым раздзеле “Правілы покера“.

І не забывайцеся заглядваць у наш агляд Рэйтынга рук, каб правяраць сілу вашых карт у час гульні ў тэхаскі холдэм.