Рывер – правілы рывера

100

Рывер – гэта апошні раунд ставак у час рукі і апошні шанц палепшыць сваю камбінацыю карт і зрабіць стаўкі.

Дылер адкрывае апошнюю агульную карту – рывер – і кладзе яе на сярэдзіну стала.

Пасля гэтага пачынаецца апошні раунд ставак. Як і два папярэднія раунды, першы ход ра рывера робіць першы гулец па левую руку ад дылера з тых, хто яшчэ ўдзельнічаюць у руцэ.

Зноў-такі, у безлімітным покеры кожны гулец, які жадае зрабіць бэт (павысіць стаўку), абавязаны дадаць суму, не меншую за вялікі блайнд, пастаўлены на прэфлопе (першым раундзе ставак).

У лімітным покеры бэт на рыверы мусіць раўняцца двум першапачатковым вялікім блайндам.

Гульцы могуць рабіць стаўкі да таго часу, пакуль кожны з іх не пахадзіў (зрабіў чэк, кол або пас).

Калі ўсе стаўкі былі пастаўленыя, наступае шоудаун, на якім вызначаецца рука-пераможца. Калі хтосьці з гульцоў зрабіў бэт, а астатнія спасавалі, шоудаун непатрэбны (бо той, хто зрабіў стаўку, і выігрывае ўвесь банк).

Працягніце знаёмства з правіламі апошняга этапа покернай рукі – шоудауна.