Вітаем на старонцы PokerHarder, прысвечанай анекдотам пра покер. Тут вы знойдзеце самыя смешныя покерныя жарты!
Гульня ў покер, як і ўвесь покер, бывае час ад часу надта сур’ёзным заняткам. Каб дапамагчы вам адпачыць пасля доўгай гульні ў покер, анлайн ці ў рэальнасці, мы стварылі на PokerHarder раздзел “Покерныя прышпілы” з самымі рознымі праявамі покернага гумару. Тут вы знойдзеце ўсё, пачынаючы са славутых покерных відэа і скончваючы самымі гарачымі лэдзі покера.
Але чаго б быў варты раздзел прышпілаў на PokerHarder (як і любы іншы раздзел прышпілаў), калі б тут не было старонкі з жартамі пра покер? Ды нічога! На шчасце, наш рэдактар раздзела прышпілаў таксама прытрымліваецца гэтай думкі, таму ён добра папрацаваў і склаў для вас гэтую калекцыю самых смешных покерных жартаў.
Наш рэдактар перарыў увесь інтэрнэт, прагартаў тысячы старонак зборнікаў анекдотаў, апытаў многіх гульцоў у покер – усё для таго, каб падзяліцца з вамі толькі найлепшымі і самымі смешнымі покернымі жартамі.
Прачытайце гэтыя анекдоты і мы ўпэўнены, што вы добра пасмеяцеся. І не забудзьце падзяліцца сваім смехам з сябрамі!
Прыемнага чытання гэтых жартаў і выказванняў!
Жарт №1: 5 прыкмет залежнасці ад покера…
- Вы ўмееце з маланкавай хуткасцю размяркоўваць $10.00 дробяззю на восем роўных частак.
- Калі вы купляеце ежу, вы кожны раз падлічваеце, колькі вялікіх блайндаў яна каштуе.
- Калі вы хочаце паспачуваць сябру, вы кажаце: «bad beat!» (тут: «не пашанцавала!»)
- Вы назвалі сваіх сыноў Чэкам і Рэйзам.
- Вам сёння так не шанцуе ў халдэм, што вы вырашаеце адпачыць… і згуляць у амаху.
Жарт №2: Вы разумееце, што ўсё дрэнна, калі…
- Ваш сусед за сталом тлумачыць вам, дзе знаходзіцца банкамат.
- Вы заказваеце сэндвіч за $1.10, але калі афіцыянтка прыносіць яго, вам ужо няма чым плаціць.
- Вы пачынаеце псіхаваць і абурацца на кагосьці толькі праз тое, што ён зрабіў кол пасля вашага рэйза на прэфлопе, калі ў вас валет і дама адной масці.
- За ўвесь вечер ад вас пачулі толькі: «Нядрэнная рука», «Гульня ў норме» і «Яшчэ фішак!»
- Маленькая прыязная старая дама, на стале перад якой ляжыць мноства фішак (якія да гэтага належалі вам) цікавіцца, ці часта вы тут бываеце.
Жарт №3: Покер і нябожчык
За адным сталом сядзяць і гуляюць у покер шасцёра хлопцаў. Раптам Сміт за адзін ход губляе $500, прыціскае руку да сэрца і памірае. Пяцёра гульцоў устаюць і ў трауры дагульваюць партыю.
Робертс, падымаючы вочы на таварышаў, пытаецца: «Хто з нас наважыцца паведаміць жонцы Сміта?»
Хлопцы праводзяць лёсаванне, і сумны абавязак выпадае вечнаму лузеру Рыпінгтану.
Яны просяць яго быць як мага болей далікатным і тактоўным, каб яшчэ болей не пагоршыць сітуацыю.
«Джэнтльмены! Вы просіце мяне быць далікатным? Ды вы ніколі не знойдзеце болей далікатнага чалавека! Паверце, далікатнасці мне не займаць!»
Калі Рыпінгтан падыходзіць да дома Смітаў і стукае, жонка Сміта пытаецца, чаго ён прыйшоў.
Рыпінгтан кажа: «Ваш муж толькі што прогуляў 500 даляраў у карты».
Яна крычыць праз дзверы: «ДЫК ХАЙ ЁН ЗДОХНЕ!»
Рыпінгтан адказвае: «Добра, я перадам яму гэта».
Жарт №5: Рабін, святар і пастар
Рабін, святар і пастар гуляюць у покер, калі у час аблавы на гульцоў у азартныя гульні з’яўляецца паліцыя з сабакам. Афіцэр звяртаецца да святара: «Айцец Мёрфі, вы зараз гулялі ў покер?»
Святар падымае вочы да неба і шэпча: «Божа, даруй мне тое, што я зараз скажу». І адказвае: «Не, спадар афіцэр, я не гуляў у покер».
Тады афіцэр пытае пастара: «Пастар Джонсан, вы гулялі ў покер?»
Пастар таксама спачатку просіць прабачэння ў неба і адказвае: «Не, спадар афицэр, я не гуляў».
Афіцэр паварочваецца да рабіна і зноў пытае: «Рабін Гольдштэйн, вы гулялі ў покер?»
Рабін паціскае плячыма і пытаецца: «З кім?»
Жарт №6: Маўклівы Томі
Маленькі Томі был самым ціхім вучнем школы. Ён ніколі не адказваў на пытанні, але яго хатнія заданні заўсёды былі на «выдатна». Калі яму нешта казалі, ён або ківаў, або матляў галавою. Настаўнікі вырашылі, што ён вельмі сціплы, і вырашылі дапамагчы яму развіць упэўненасць.
«Томі, – сказала яго настаўніца, – я толькі што паспрачалася з міс Смит на $5, што даб’юся, каб ты сказаў тры словы. Ты атрымаеш палову».
Томі спачувальна зірнуў на яе і адказаў: «Вы прайгралі».
Жарт №7: Калі муж прайграў квартплату
«Уяві, мой муж хацеў, каб я пераспала з гаспадаром кватэры, бо ён прагуляў яму ў покер квартплату», – скардзіцца жанчына сваён суседцы.
«Ты ж не прыдумала пагадзіцца?»
«Шчыра кажучы, я пайшла на гэта, хаця і не без некаторых сумненняў. Але самае галоўнае тое, што я не паведаміла мужу, што за кватэру цяпер заплачана на паўгода наперад!»
Жарт №8: Прагульваць бывае прыемна
Муж, прагуляўшы весь вечар у покер, позна вяртаецца дахаты. У дзвярэй з патэльняй у руцэ чакае жонка.
«Дзе цябе насіла ўвесь вечар?» – пытаецца яна.
«Давай-ка пакуй свае рэчы, – адказвае мужык. – Я толькі што прагуляў цябе ў карты».
«Ды як ты мог???»
«Шчыра кажучы, гэта было складана. Я вымушаны быў зрабіць пас, маючы флэш-раяль“.
Жарт №9: Экстраны выклік
У кватэры галоўнага доктара бальніцы звініць тэлефон. Ён падымае трубку.
На сувязи калега: «Тэрмінова патрэбны нехта пяты для покера!»
«Зараз буду!»
Калі ён хутка пачынае апранацца, жонка заклапочана пытаецца: «Нешта сур’ёзнае?»
«Так, экстраны выклік! Чацвёра дактароў не могуць даць рады!»