Безумоўна, блеф – гэта адзін з самых цікавых аспектаў покера. Падманваць супернікаў, каб яны думалі, што ў вас моцныя карты, і такім чынам прымушаць іх спасаваць можа быць вельмі займальна і выгадна. Але ўмець блефаваць важна не проста для свайго задавальнення, а каб стаць паспяховым гульцом у покер.
Калі б усе гульцы проста чакалі, пакуль ім раздадуць найлепшую руку і яны змогуць выйграць банк, то не толькі б покер згубіў значную долю сваёй прывабнасці, але і выйгрышы ўпалі б да мінімума, таму што ўсе гульцы сталі б вельмі прадказальнымі. Блеф дазваляе вам камбінаваць вашы покерныя стратэгіі і прымушаць сумнявацца супернікаў, абходзяць яны вас ці саступаюць. Аднак, любы блеф заўсёды звязаны з рызыкай, таму можна атрымаць мора праблем, калі карыстацца ім неналежным чынам.
Блеф у покеры – гэта мастацтва, якое патрабуе значна болей, чым умення проста ссунуць вялікі стэк фішак на сярэдзіну стала, каб збянтэжыць супернікаў, і спадзявацца, што яны тут жа спасуюць. Блеф не ўзнікае сам па сабе, яго трэба дэтальна планаваць. Вам трэба ўлічваць вашых апанентаў, карты на стале, памеры стэкаў, ваш імідж і ход гульні да гэтага.
Калі вы гуляеце супраць пачынаючага або фіша, які робіць кол з кожнай парай ці дро, блефаваць супраць яго ў покернай руцэ сэнсу мала, бо ён, хутчэй за ўсё, зноў зробіць кол. Што датычыцца такіх гульцоў, лепей гуляйце даволі адкрыта, дачакайцеся моцнай рукі і тады выдаліце іх з гульні.
Калі на флопе з’явіліся жахлівыя карты накшталт A-K-10, то вельмі верагодна, што хтосьці з вашых апанентаў добра пакарыстаецца часткай гэтага флопа, бо многія гульцы схільныя рабіць кол, маючы тузы ці карцінкі на прэфлопе. Не рызыкуйце абанкруціцца праз блеф, бо вельмі магчыма, што хтосьці з супернікаў склаў моцную руку.
Калі ў аб’екта вашага блефа засталося зусім мала фішак і ён ужо шмат паклаў у банк, то ён будзе амаль вымушаны ўраўніваць усе вашы стаўкі. Калі банк ужо налічвае $20, а ў вашаго апанента засталося толькі $3, ён будзе ўраўніваць усе вашы бэты незалежна ад таго, якія карты ён мае.
Паспяховы блеф часта залежыць ад таго, што пра вас думаюць іншыя гульцы за сталом. Калі вас ужо некалькі разоў падлаўлівалі на блефе, вам проста могуць не паверыць. Але калі вы маеце імідж вельмі тайтавага гульца, якія заўсёды паказваў на шоудауне моцныя карты, вашы апаненты будуць болей схільныя паверыць, што вы зноў сабралі нешта моцнае.
Думайце пра тое, наяўнасць якіх карт вы хочаце зыміціраваць. Калі вы праяўлялі слабасць на працягу ўсёй гульні (робячы на кожным раундзе толькі чэкі і колы), не чакайце ад супернікаў веры ў тое, што вы сабралі на рыверы монстра.
Як вы бачыце, пры блефе трэба ўлічваць мноства аспектаў. Лепшы спосаб навучыцца ім – рэгулярна трэніравацца (гэта датычыцца амаль усяго ў жыцці). Проста не забывайцеся крыху думаць, перад тым як пакласць запрацаваныя цяжкай працай грошы на стол. І не непакойцеся, калі ваш блеф не заўсёды працуе. Калі вас ніколі не лавілі на блефе, гэта можа значыць, што вы мала блефуеце!
Тут вы можаце паназіраць за адным з самых геніяльных блефаў у гісторыі покера. Блефаваў адзін з найлепшых (калі не лепшы) гульцоў свету – Філ Айві:
{youtube, –Qap3VT_ZY}