Чацвёртая агульная карта, турн, адкрываецца побач з картамі флопа, і пачынаецца наступны раунд ставак.
Гэты раунд пачынаецца з першага гульца па левую руку ад дылера (з тых, хто яшчэ не выбылі з гульні) – аналагічна таму, як гэта было на флопе.
У безлімітным покеры кожны гулец, які жадае павысіць стаўку на турне, мусіць дадаць суму, не меншую за вялікі блайнд, зроблены на прэфлопе) (першым раундзе ставак у покернай руцэ).
У лімітным холдэме сума бэта (павышэння стаўкі) на турне павінна раўняцца двум вялікім блайндам.
Працяг правілаў раундаў ставак вы знойдзеце ў артыкуле пра рывер.