PokerStove – Агляд покернай праграмы

Усведамленне сілы вашай рукі ў параўнанні з рукамі апанентаў – важная перадумова для паспяховай гульні ў покер. Менавіта сіла вашых карт вызначае, наколькі часта вы робіце стаўкі, падымаеце ці ўраўніваеце іх, ці наогул лепей спасаваць. Дакладны падлік шанцаў вашай рукі супраць рук апанентаў – гэта не заўсёды лёгкая задача, але, на шчасце, ёсць праграмы, якія робяць гэта за нас.

PokerStove, верагодна, з’яўляецца лепшым анлайн калькулятарам шанцаў для тэхаскага холдэма. У інтэрнэце можна знайсці мноства праграм для падліку шанцаў вашай рукі, але большасць з іх патрабуе дакладнага ведання карт апанента. Канешне, многія гульцы ў покер бывалі ў сітуацыях, калі яны дакладна ведалі карты суперніка, але ніводны гулец, нават Філ Айві, не здольны рабіць гэта пастаянна. Таму болей рэалістычнай альтэрнатывай з’яўляецца вызначэнне тыпу рукі апанента. Базіруючыся на гэтым тыпе, можна падлічваць шанцы рукі – і менавіта гэта робіць PokerStove.

Дапусцім, вы атрымалі вінную і звонкавую дамы, вы робіце рэйз, і гулец злева ад вам ідзе ол-ін. Вы ведаеце, што гэта даволі тайтавы гулец, які можа ўчыніць нешта такога роду толькі з JJ+ ці AK+. Азначыўшы вашу руку і ўсе магчымыя рукі апанента ў праграме PokerStove program, вы даведваецеся, што шанцы выйграць складаюць 47%, калі вы зробіце кол. Нават калі вы не можаце дакладна вызначыць ранг рукі суперніка, вы можаце проста паведаміць праграме, што ваш апанент звычайна робіць кол, калі яго рука знаходзіцца сярод 5% лепшых рук, і PokerStove аўтаматычна падлічыць усе магчымыя рукі, якія выпадаюць на гэтыя 5%.

Хаця PokerStove – гэта вельмі тонкая і лёгкая ў карыстанні праграма, мы не раім яе ў час гульні за сталом, бо вы згубіце амаль увесь час, уводзячы патрэбныя дадзеныя ў калькулятар. Аднак гэта выдатны інструмент, каб прааналізаваць самыя цікавыя рукі ўжо пасля канца гульні і ўбачыць, ці было ваша рашэнне матэматычна карэктным ці проста крыху пагуляць з ёй. Ах, ці згадалі мы, што праграма PokerStove абсалютна БЯСПЛАТНАЯ?