Тэорыя покера Дэвіда Скланскі – Агляд кнігі пра покер

Купіць “Тэорыю покера”

“Тэорыя покера”, напісаная Дэвідам Скланскі, дакладна з’яўляецца адной з лепшых у свеце кніг пра покер. Большасць кніг асвятляюць стратэгіі толькі для канкрэтных відаў гульні, напрыклад, тэхаскага холдэма ці амахі. “Тэорыя покера” – прыемнае выключэнне з гэтага правіла, бо яе тэорыямі і канцэпцыямі можна карыстацца ў амаль усіх відах покера.

Дэвід Скланскі пачынае з тлумачэння Фундаментальнай тэарэмы покера і таго, як яна павінна ўплываць на вашу гульню. Акрамя таго, у “Тэорыі покера” асвятляюцца наступныя тэмы: блеф, павышэнне ставак, карыснасць падмана, псіхалогія, тэорыя гульні, гульня адзін на адзін (хэдс-ап), шанцы на выйгрыш і шмат што яшчэ.

Кніга таксама тлумачыць, што покер – гэта справа навыкаў і чаму добрым гульцам ў покер часцей не шанцуе з моцнымі картамі, чым меней вопытным гульцам. Вы знойдзеце мноства вельмі цікавых ідэй і канцэпцый, пасля знаёмства з якімі толькі і можна падумаць: “Ну канешне ж, чаму я сам пра гэта раней не думаў? Гэта ж так лагічна!”

Калі вы запытаецеся ў любога покернага профі вышэйшага ўзроўню, якія кнігі ён бы параіў набыць, ён дакладна згадае “Тэорыю покера”. Тыя веды, якія прапануе вам гэтая кніга, падымуць вашу гульню на абсалютна новы ўзровень.

Калі ласка, памятайце, што калі вы яшчэ зусім навічок у покеры і толькі збіраецеся набыць сваю першую кнігу, PokerHarder не раіць “Тэорыю покера”. Яна напісана даволі цяжкай мовай і трэба некалькі разоў прачытаць яе, каб поўнасцю зразумець увесь змест (і паспяхова карыстацца ім на практыцы). Затое тыя, хто прачыталі і засвоілі яе, лёгка абыдуць тых, хто гэтага не зрабіў. Праўда, з кожнага правіла ёсць выключэнні накшталт покернага генія Патрыка Антоніуса, які не прачытаў ніводнай кнігі пра покер.