Філ Хельмут – Профіль гульца ў покер

Філ Хельмут, якога ненавідзяць усе, акрамя яго самога, пачынае сваю біяграфію словамі:”Філ Хельмут – гэта самы лепшы гулец у покер за ўсю гісторыю гульні”.

Насамрэч, Філ Хельмут лічыцца выдатным удзельнікам турніраў па тэхаскім холдэме, але дакладна не лепшым гульцом у покер наогул. Ён асабліва вядомы сваімі 11 бранзалетамі Сусветнай покернай серыі (усе на {1112, падзеях па тэхаскім холдэме) і перамогай на Галоўнай падзеі WSOP у 1989 годзе, калі яму было толькі 24 гады (на той час ён стаў самым маладым пераможцам Галоўнай падзеі) і ён двойчы абыграў чэмпіёна Джоні Чэна. На сённяшні дзень тытул самага маладога пераможцы Галоўнай падзеі належыць чэмпіёну света 2009 года Джо Кадзе (Joe Cada), якому тады быў толькі 21 год.

Рэкордны, адзіннацаты бранзалет Філ Хельмут выйграў у 2007 на падзеі па безлімітным покеры на $1500. Акрамя рэкорднай колькасці бранзалетаў WSOP ён таксама часцей за ўсіх уваходзіў у зону выплат WSOP (79 разоў) і гуляў за фінальным сталом WSOP (42 разы).

Дзякуючы ўсім гэтым рэкордам на WSOP партрэт Філа Хельмута павесілі ў Зале славы покера ў 2007. За сваю турнірную кар’еру ён зарабіў каля 11,4 млн даляраў, што абумовіла чацвёртае месца ў спісе “All time money” адразу за Чэмпіёнам свету 2006 Джэймі Голдам.

Філ Хельмут стаў вельмі вядомым дзякуючы рэгулярнаму ўдзелу у папулярных покерных тэлешоу – “Poker After Dark” (“Покер пасля апоўначы”), “National Heads-up Poker Championship” на NBC і “High Stakes Poker” на GSN. Хельмут з’яўляецца першым пераможцам National Heads-Up Championship у 2005 годзе. На няшчасце, удзел у кэш-гульнях на іншых шоу не стаў для яго паспяховым, і гэтыя гульні часта скончваліся жахліва… смешнай лаянкай.

Гэтыя ягоныя выбрыкі не засталіся без увагі на YouTube і падмацавалі яго права называцца “official Brat of Poker” (заўвага перакладчыка: “brat ” – вырадак або капрызнае дзіця). Просты пошук на YouTube дапаможа вам стварыць дакладнае ўяўленне пра тое, як гэта выглядае. Першае ж відэа, якое трапілася нам на вочы, называлася “Філ Хельмут павінен супакоіцца… каб яго чорт узяў!”

Калі вам не хочацца заходзіць дзеля Філа Хельмута на YouTube, вы можаце пачаць з гэтага відэа пра адзін з яго знакамітых псіхаў на WSOP 2008. Яно дапаможа зразумець, чаму Філа называюць “Poker Brat“. Таксама вы можаце зазірнуць у наш агляд блога Хельмута і даведацца, пра што ён любіць пісаць. Апошнія твіты Хельмута вы знойдзеце пад наступным ролікам:

{youtube, 3MnOlaM3y2w}