З улікам “сціпласцi” Хельмута, які называе сам сябе лепшым гульцом у покер за ўсю гісторыю гульні, нікога не здзівіш тым фактам, што Філ Хельмут таксама хоча падзяліцца з усім светам сваімі думкамі пра покер і жыццё ўвогуле. Таму блог Філа Хельмута стане унікальнай знаходкай для тых з вас, хто і дня не могуць пражыць без навін пра Хельмута ці недастаткова ўсведамляюць, які ж ён выключны гулец.
Хельмут пачаў весці блог у 2006 годзе і даволі добра папрацаваў над ім, змяшчаючы пару разоў на месяц вельмі падрабязныя нататкі пра покерныя сесіі (ужывую і анлайн), сваё сямейнае жыццё і думкі “poker brat” (заўвага перакладчыка: “poker brat” – зняважлівая мянушка Хельмута). Болей за ўсё ён любіць пісаць пра сваё эмацыйнае і фізічнае апусташэнне, стрэсы і “неабходнасць мірыцца з тым самым фактарам славы, які давёў да горшага столькіх знакамітасцей”. Думаеце, гэта цытата Мадоны ці Брэда Піта? Ды не, гэта Філ Хельмут скардзіцца на сваё складанае жыццё.
Шчыра кажучы, пасля некаторых запісаў Хельмута ўзнікае адчуванне, што ён разумее, што не ўвесь свет круціцца вакол яго. Напрыклад, у апошнім запісе 2009 года ён разважае пра гэта дзесяцігоддзе і прысвячае цэлы параграф іншым гульцам у покер: Айві, Брансану, Негрэану і іншым, віншуючы іх з поспехамі і прызнаючы іх таленты і дасягненні.
Але ж галоўная ўвага ў блогу надаецца Філу Хельмуту, ды і ў іншых выпадках ён рэгулярна нагадвае пра сваё існаванне. Таму калі вы з’яўляецеся фанатам Філа Хельмута, то гэты блог з’яўляецца выдатным спосабам даведвацца пра жыццё адной з самых яркіх зорак покера. А для ўсіх іншых покер стане добрым тлумачэннем таго, чаму Філа Хельмута ненавідзяць усе, акрамя яго самога.
Прайдзіце па гэтай спасылцы, калі вы хочаце пазнаёміцца з апошнімі абнаўленнямі афіцыйнага блога Філа Хельмута.