Дойл Брансан – Профіль гульца ў покер

У свеце покера, відаць, няма болей славутага імені за імя Дойла Брансана. Гэта жывая легенда, чый партрэт вісіць у Покернай зале славы. Ён паспяхова гуляе ў покер ужо болей за 50 гадоў.

За сваю кар’еру Дойл Брансан аказаў значны ўплыў на развіццё покера. А кар’ера яго пачалася з нелегальных гульняў у покер на Exchange Street у Texas разам з яго сябрам Двайнам Гамільтанам. Крыху падвучыўшыся, яны вырашылі паехаць вандраваць па Амерыцы ў пошуках вялікіх гульняў. 

На сваім шляху яны сустрэлі легендарных гульцоў у покер Aмарылу Сліма і Сайлера Роберта і пасябравалі з імі. У рэшце рэшт яны аселі ў Лас-Вегасе, дзе Дойл Брансан пачаў удзельнічаць у Сусветнай покернай серыі, у заснаванні якой яны ўдзельнічалі ў 1970 годзе. З тых часоў Дойл Брансан прымаў удзел амаль ва ўсіх Галоўных падзеях серыі.

Дойл Брансан стаў першым, хто два гады запар выігрываў Сусветны чэмпіянат па покеры (World Championship of Poker) і з тых часоў выйграў 10 бранзалетаў WSOP і каля 3 мільёнаў даляраў прызавых WSOP.

Адзіны, хто таксама мае 10 бранзалетаў серыі, – легенда покера Джоні Чэн (вядомы дзякуючы з’яўленню ў фільме пра покер “Шулеры“). А пабіць гэты рэкорд таксама змог толькі адзін чалавек у свеце – Філ Хельмут, уладальнік 11 бранзалетаў.

Акрамя таго, што Дойл стаў першым, хто два разы запар выігрываў чэмпіянаты свету, дык ён яшчэ і першым афіцыйна выйграў мільён даляраў турнірных прызавых. Таксама ён першым выйграў Галоўную падзею Сусветнай покернай серыі і падзею Сусветнага покернага тура.

У 1978 годзе Дойл Брансан назаўжды змяніў покерны свет, выдаўшы сваю першую . Яна стала першым сур’ёзным падручнікам пра тое, як выігрываць у покер, абавязковым для чытання ўсім – як аматарам пагуляць у покер дома, так і прафесіяналам на высокіх стэках.

Яго кнігу “Суперсістэма ва ўсім покерным свеце лічаць “бібліяй покера”. І ў наш час штомесяц прадаецца каля 14 000 экземпляраў.

Cёння Дойл Брансан гуляе ў самыя буйныя гульні ва ўсім свеце, у тым ліку славутыя змешаныя гульні $ 4000 / $ 8000 у “Bobby’s Room” у казіно “Bellagio”. Таксама ён рэгулярна з’яўляецца ў покерных тэлешоу, напрыклад, “High Stakes Poker”, “Poker After Dark” (“Покер пасля апоўначы”) і “World Poker Tour” (“Сусветны покерны тур” ).

Вы можаце сачыць за твітэрам Дойла “Texas Dolly” Брансана, адлюстраваным ніжэй, або зазірнуць на яго афіцыйны сайт. Мы таксама запрашаем прачытаць агляд асабістага блога Дойла.