Калі ў свеце ёсць гулец у покер, якога не трэба прадстаўляць, то гэта Дойл “Texas Dolly” Брансан. За болей чым 50 гадоў на покернай арэне гэты легендарны гулец бачыў, рабіў і чуў пра ўсё, што толькі можна бачыць, рабіць і чуць не толькі ў покеры, але і наогул у жыцці. Пачынаючы з канца 2007 года, Брансан дзеліцца з усім светам покернымі жартамі і жыццёвым вопытам у сваім блогу.
Першае, што кідаецца ў вочы пры чытанні блога Дойла, гэта яго сталасць і cціпласць. У адрозненне ад многіх іншых гульцоў у покер, ён не нагадвае на кожным кроку, які ён выдатны гулец і наколькі лепей за ўсіх астатніх, і не здзекуецца з іншых. Ён бачыць свет такім, які ён і ёсць, што можа добра ацвярозіць пасля чытання блогаў гульцоў накшталт Хельмута, “full_flush” ці “Ziigmund” і іх бясконцай гаварні.
Шмат запісаў на блогу Брансана не толькі цікавыя, але і змяшчаюць выдатныя выказванні, якія ён называе “дойлеізмамі дня”. Напрыклад, “Чыстае сумленне часта з’яўляецца прыкметай дрэннай памяці” ці “Рэпутацыя – гэта такі пухір, які лопаецца, калі яго надзьмуваеш сам для сябе”.
Што датычыцца зместу, вы можаце шмат даведацца пра яго падарожжы, гульні ў покер, у якіх ён прымае ўдзел, яго стаўкі з іншымі гульцамі ў покер, а таксама пра яго палітычныя погляды і светапогляд. Нярэдка можна натыкнуцца на апісанні яго паходаў да дактароў (як бы тое ні было, яму ўжо 77 гадоў), але нават іх ён апісвае з гумарам – як і амаль усё. Напрыклад, ён вельмі займальна адрэагаваў на чуткм пра яго расізм. Заўвага Дойла:“У мяне ўсё жыццё было шмат чарнаскурых сяброў. Я нават ладжу з Філам Айві, калі нам не трэба карыстацца адной і той жа ваннай”.
Адным словам, нашы рэдактары, рыхтуючы матэрыял для гэтага артыкула, сталі вялікімі аматарамі блога Дойла Брансана, і зараз разумеюць, чаму ён называецца адным з першых у спісах “лепшых покерных блогаў”. Цікава пачытаць покерны блог Дойла Брансана? Тады прайдзіце па гэтай спасылцы.