Кожны год у верасні PokerStars праводзіць чэмпіянат свету па анлайн покеры – World Championship of Online Poker. Ён стаў самай вялікай серыяй турніраў анлайн і налічвае болей за 60 розных падзей з рэкорднымі прызавымі фондамі. З гэтай прычыны мы вырашылі расказаць пра гэты чэмпіянат у нашым спісе галоўных турніраў па покеры.
Першы World Championship of Online Poker адбыўся ў 2002, калі серыя ўключала толькі 9 падзей з прызавым фондам у $730 000. Бай-ін на галоўную падзею складаў тады $1050, і ў падзеі ўдзельнічалі 238 гульцоў у анлайн покер.
Першым чэмпіёнам свету па анлайн покеры стаў MultiMarine, які выйграў 65 540. Гэта ўсе было яшчэ да таго, як пачаўся бум анлайн покера – і бум WCOOP.
У 2004 годзе серыя WCOOP уключала 12 падзей з болей чым 10 000 гульцамі ў покер, якія спаборнічалі за агульны прызавы фонд у памеры 6 млн даляраў. Бай-ін у тым годзе вырас у два разы (да $2600) і стварыў самы вялікі прызавы фонд, які толькі ствараўся на анлайн турнірах на той час – 2,1 млн даляраў.
Пераможцам стаў нарвежац Ragde, які павялічыў у той дзень свой банкрол на $424 945 і атрымаў залаты бранзалет чэмпіёна свету па анлайн покеры.
У наступным, 2005 годзе серыя WCOOP вырасла яшчэ болей, сабраўшы 20 000 гульцоў у покер у барацьбе за агульны прызавы фонд у памеры 12 млн даляраў – у два разы болей, чым на WCOOP 2004. У Галоўнай падзеі ўдзельнічала 1494 гульцоў, якія стварылі прызавы фонд у памеры 3,7 млн даляраў. У выніку трое апошніх гульцоў за фінальным сталом вырашылі дамовіцца і падзяліць паміж сабой прызавыя, так што кожны атрымаў па палове мільёна даляраў. А чэмпіёнам свету па анлайн покеры 2005 года ў рэшце рэшт стаў Panella86 з Пенсільваніі (ЗША).
У 2007 годзе рост анлайн покера стаў абсалютна відавочным, калі болей за 40 000 анлайн гульцоў у покер з болей чым ста краін прынялі ўдзел у 23 падзеях WCOOP і стварылі агульны прызавы фонд у памеры 24 млн даляраў. У тым годзе ў Галоўнай падзеі WCOOP удзельнічала 2998 гульцоў, прызавы фонд склаў $7 495 000, а барацьба цягнулася болей за 21 гадзіну. Уладальнікам першага прыза ў памеры $1 378 330 і залатога бранзалета стаў Ka$sino.
У 2008 годзе WCOOP стала ўсе болей падобнай да Сусветнай покернай серыі (WSOP), з 40 млн даляраў агульных прызавых і 33 падзеямі. Бай-ін на Галоўную падзею зноў вырас у два разы і склаў $5200, а колькасць удзельнікаў павялічылася да 22 873 чалавек (дзякуючы кваліфіцыйным турнірам на PokerStars, якія стварылі гіганцкі прызавы фонд у памеры $10 925 000. На Галоўнай падзеі 2008 года перамог ckingusc, які атрымаў неверагодныя 1,2 млн даляраў і залаты бранзалет чэмпіёна свету.
5 верасня 2010 года пачаўся World Championship of Online Poker, які ўключаў 60 падзей, доўжыўся 23 дні і меў прызавы фонд у памеры 60 млн даляраў.
Хочаце стаць часткай наступнага WCOOP? На PokerStars на працягу ўсяго года праходзіць мноства фрыролаў і танных кваліфіцыйных турніраў!