Ціла Тэкіла Нгуен – адна з самых вядомых блогераў на myspace, дзе яна мае болей за два мільёны сяброў. Але гэтая лэдзі покера, якая называе сябе “the baddest b**ch on the block”, прайшла з таго часу доўгі шлях.
Напрыклад, яна ўдзельнічала ва ўласным рэаліці-шоу на MTV “Сэкс з Цілай Тэкілай”, упрыгожыла вокладкі многіх часопісаў, запісала некалькі музычных альбомаў і нават стварыла ўласны анлайн покер-рум – Tila Poker.
Рэзкі, падкрэслена самастойны і “заўсёды-панкаўскі-і-разбойніцкі” імідж Цілы Тэкілы ў інтэрнэце значыў сярод усяго іншага і тое, што яна выдатна ведала пра апошнія тэндэнцыі ў свеце анлайн покера. Яна вырашыла не заставацца абыякавай і стварыла tilatequila.com.
Покерны сайт Цілы быў створаны ў супрацоўніцтве з кампаніяй PlayTech Software, якая разам з iPoker кіруе сеткай покер-румаў. Гэтая сетка ў асноўныя прызначана для еўрапейцаў, бо для наведвальнікаў з ЗША яна закрытая.
Шчыра кажучы, мы на PokerHarder, хутчэй за ўсё, ніколі не будзем гуляць на сайце Цілы, бо там не хапае сучасных праграм, акцый і турніраў з гарантаванымі высокімі прызавымі.
Аднак мы захапляемся яе смеласцю ў спробе дасягнуць чагосьці ў покерным свеце, ды і як можна супраціўляцца, гледзячы на яе фантастычнае цела!
Мы б з радасцю ўбачылі Цілу Тэкілу сярод удзельнікаў галоўнай падзеі Сусветнай покернай серыі і, магчыма, нават пераможцай жаночай падзеі. Можна толькі ўявіць, як займальна яна б выглядала на вокладцы часопіса “Bluff” у адным толькі новым бранзалеце!
Калі вы хочаце даведацца, чым зараз займаецца лэдзі покера Ціла Тэкіла, раім зазірнуць на яе славутую старонку на myspace.
І, канешне, прыемнага прагляду яе фотаздымкаў!