DeucesCracked Coaching Videos – Агляд покернай праграмы

Зарэгістрыравацца на DeucesCracked

Шукаючы спосаб развіць свае покерныя навыкі, многія гульцы першапачаткова звяртаюцца да кніг пра покер, напрыклад, . Але хаця гэтыя кнігі дапамагаюць зразумець фундаментальныя асновы гульні, выкарыстанне апісаных у іх канцэпцый у рэальным жыцці можа быць праблематычным. Выдатны спосаб пераадолець адлегласць паміж “словам і справай” – вучоба з дапамогай відэа з покернымі стратэгіямі на deucescracked.com.

DeucesCracked лічыцца ці не лепшым сайтам для трэніроўкі гульні ў покер. Адны з лепшых анлайн гульцоў у покер стварылі на гэтым сайце шыкоўную бібліятэку відэа для трэніроўкі гульні ў покер, якія тлумачаць усё магчымае і немагчымае: мікрастэкі і высокія стэкі, кэш-гульні і турніры, і ўсе папулярныя віды покера. Галоўная ўвага надзяляецца кэш-гульням у тэхаскі холдэм на кароткіх сталах, хаця рэдактары сайта зараз актыўна распрацоўваюць раздзел з відэа пра многасталавыя турніры і гульні Sit ‘n’ Go (зараз ён налічвае каля 120 відэа).

Сярод трэнераў на DeucesCracked можна знайсці некалькі сапраўды вялікіх імёнаў у анлайн покеры, напрыклад, “BalugaWhale“, Джэя Розенкранца (Jay Rosenkrantz) і Ванесу Селбст (Vanessa Selbst). Усе яны з’яўляюцца паважанымі прафесіяналамі ў сваёй вобласці покера і прапануюць унікальную магчымасць адсачыць ход сваіх думак на працяге кожнай сесіі. Большасць відэа доўжацца каля гадзіны і з’яўляюцца часткай серыі відэа, што дазваляе гульцам сапраўды глыбока засвоіць тыя ці іншыя канцэпцыі гульні. Вы нават можаце атрымаць прыватныя заняткі адзін на адзін, каб разгледзець менавіта тыя аспекты гульні, якія асабліва патрабуюць дапрацоўкі.

Адным з галоўных плюсаў DeucesCracked часта лічыцца дызайн сайта з яго лёгкай сістэмай навігацыі, якая дапамагае “студэнтам” знайсці менавіта той від навучальных відэа, які ім патрэбны. Усе відэа на сайце можна глядзець як анлайн, так і захоўваць на кампутары, каб у любы час мець магчымасць перагледзець іх.

На жаль, гэтыя стратэгічныя відэа прапануюцца не бясплатна. Праўда, плата ў памеры $29 за месяц не такая ўжо і страшная ў параўнанні з прапановамі канкурэнтаў. Вы таксама можаце зарэгістрыравацца на паўгода ці на цэлы год, і ў такім выпадку плата паніжаецца да $25 за месяц. Акрамя таго, кожнаму новаму члену прапаноўваюцца пробны перыяд даўжынёй у сем бясплатных дзён, так што вы можаце высветліць, ці з’яўляецца DeucesCracked аптымальным трэнерам у покер для вас.

Зазірніце на deucescracked.com за болей падрабязнай інфармацыяй.