Poker Tracker 3 – Агляд покернай праграмы

Кожны дзень у свеце покера з’яўляецца ўсё болей і болей новых гульцоў, сярод якіх рэгулярна вызначаюцца свае зоркі і вундэркінды. Таму канкурэнцыя ў анлайн покеры расце проста на вачах, асабліва на высокім узноўні. Як вынік, шмат хто з вопытных гульцоў пастаянна шукаюць новыя спосабы аказацца лепей за супернікаў. Адным з такім спосабаў з’яўляецца выкарыстоўванне праграмы PokerTracker.

PokerTracker – гэта third-party праграма, якую можна ўсталяваць паралельна з праграмамі вашага покер-рума. Яна прапануе мноства зручных прыладаў, каб адсочваць і аналізаваць вашу гульню ў покер. Па-першае, праграма адсочвае ўсе рукі, якія вы гуляеце анлайн – як на покер-руме, так і з файлаў, якія вы запрошваеце з покер-рума і ўсталёўваеце ўручную. Акрамя таго, PokerTracker аналізуе вашу гульню, звяртаючы асобую ўвагу на каэфіцыент выйгрышаў/пройгрышаў і на тое, наколькі тайтава ці агрэсіўна вы гулялі. Яна нават паказвае, як вы гулялі ў розных пазіцыях, ці не занадта часта вы рабілі рэйз або пасавалі і на якіх руках вы губляеце ці зарабляеце болей за ўсё.

Дзякуючы функцыі Heads-Up Display (HUD) вы можаце адсочваць не толькі ўласную гульню, але і ў час гульні атрымліваць інфармацыю пра тое, як гуляюць вашы апаненты. HUD таксама паказвае ўсю магчымую статыстыку для ўсіх гульцоў за вашым сталом і дапамагае зразумець, сядзіце вы побач з фішам ці гульцом, ад якога лепей трымацца падалей. Яшчэ адна цікавая функцыя – гэта TableTracker, які паказвае ўсе сталы на экране лобі вашага покер-рума і дапамагае выбраць найлепшае вольнае месца. Апошняя версія праграмы, PokerTracker 3, можа выкарыстацца для ўсіх сталоў з тэхаскім холдэмам і амахай і таксама можа камбінаваць гісторыі рук з розных покерных сайтаў у адной базе дадзеных. Такім чынам, нават калі вы вырашыце паспрабаваць сябе ў новай гульні ці перайсці на іншы покер-рум, вам не трэба будзе адмаўляцца ад усёй папярэдняй статыстыкі.

На думку рэдактараў PokerHarder, PokerTracker будзе карыснай знаходкай для вопытных гульцоў, якія гуляюць на высокіх лімітах (дзе нават маленькае адрозненне можа выклікаць вялікую розніцу ў выйгрышы). Але пачынаючым гульцам у покер мы б не рэкамендавалі карыстацца такімі прыладамі. Пакуль вы не развілі навыкі, патрэбныя для гульні на высокіх лімітах, вам трэба засяроджвацца на ўдасканальванні ўласнай гульні і ўмення “чытаць” апанентаў, а не станавіцца залежным ад праграмы, якая ўсё робіць за вас.