Стад-покер – Від покера

Стад-покер сам па сабе не з’яўляецца асобнай гульнёй у покер накшталт тэхаскага холдэма, а аб’ядноўвае адразу некалькі гульняў, у якіх гульцы атрымліваюць па некалькі адкрытых і закрытых карт. У адрозненне ад холдэма і амахі, гульцы не дзеляць тут агульныя карты. Замест гэтага кожны гулец атрымлівае некалькі карт, каб скласці найлепшую пяцікартачную камбінацыю.

Напрыклад, у cемікартачным стадзе кожны гулец спачатку мае па дзве закрытыя і адну адкрытую карту, якую могуць бачыць яго супернікі. Першым стаўку робіць не той, хто сядзіць злева ад дылера, а той, хто мае самую высокую ці самую нізкую адкрытую карту (залежыць ад канкрэтнай гульні). Дзякуючы гэтаму ў кожным раундзе банк адкрывае іншы гулец.

У семікартачным стадзе (хай) гульня пачынаецца з таго, што кожны ўдзельнік атрымлівае дзве закрытыя і адну адкрытую карту. Той, хто атрымаў самую нізкую адкрытую карту, мусіць зрабіць мінімальную стаўку. Гэты раунд ставак называецца “трэцяй вуліцай”. Пасля трэцяй вуліцы ўсе гульцы, што засталіся ў руцэ, атрымліваюць другую адкрытую карту (такім чынам, зараз у іх усяго чатыры карты). З гэтага пачынаецца другі раунд ставак, які называецца “чацвёртай вуліцай” (адпаведна чацвёртай раздадзенай карце).

Гэта паўтараецца да тых пор, пакуль ва ўсіх гульцоў не будзе па дзве закрытыя і чатыры адкрытыя карты. Нарэшце раздаецца апошняя карта (якую называюць “рыверам“). Яна раздаецца закрытай. У суме кожны гулец мае зараз па сем карт (тры закрытыя і чатыры адкрытыя). Наступае апошні раунд ставак, які скончваецца тым, што ўсе гульцы (якія не выбылі з гульні) адкрываюць свае закрытыя карты. Той з іх, хто склаў самую высокую пяцікартачную камбінацыю, і атрымлівае ўвесь банк.

Як вы маглі заўважыць, семікартачны стад нагадвае перавёрнуты холдэм. Калі ў холдэме гульцы складаюць найлепшую камбінацыю з дзвюх кішэнных і пяці агульных карт на стале (усяго сем карт на выбар), то ў семікартачным стадзе кожны гулец атрымлівае па сем карт, з якіх ён мусіць скласці найлепшую пяцікартачную камбінацыю.

Гісторыя стад-покера ў параўнанні з холдэмам значна болей старажытная. У час Вайны за незалежнасць ЗША вельмі папулярнай гульнёй быў варыянт стада з трыма картамі. Пяцікартачны стад (падобны да вышэй апісанага семікартачнага) быў вельмі распаўсюджаны сярод салдатаў у час Грамадзянскай вайны ў ЗША. У параўнанні з іншымі формамі стада семікартачны стад мае даволі кароткую гісторыю. Ён стаў папулярным, калі казіно ў Амерыцы пачалі прапаноўваць гульню ў покер.

З тых часоў, калі самай любімай гульнёй быў трохкартачны стад, узнікла шмат іншых варыянтаў стада. Некаторыя з іх вы знойдзеце тут:

  • Карыбскі стад: гэтую гульню прапаноўвае большасць казіно. Гэта варыянт стада, пры якім гульцы гуляюць супраць казіно, а не супраць адзін аднаго (падобна, як у блэкджэк).
  • Стад 8-або-лепей (ці хай-лоу): у агульным гэтая гульня падобная да пяці- і семікартачнага стада, але банк выігрывае не толькі самая высокая, але і самая нізкая рука (максімальна высокая карта – васьмёрка, пар няма).
  • Місісіпскі стад: быў прыдуманы, каб прыстасаваць семікартачны стад да потлімітных і безлімітных гульняў. У ім на адзін раунд ставак меней, і калі наступае шоудаун, вы маеце дзве закрытыя і пяць адкрытых карт (а не чатыры, як звычайна).
  • Мексіканскі стад: гэта самыя розныя формы пяцікартачнага стада з дадаваннем дзікіх карт і выдаленнем пэўных карт з калоды (напрыклад, могуць выдаляцца васьмёркі, дзевяткі і дзесяткі). У мексіканскі стад часта гуляюць з вельмі высокімі антэ. Дзякуючы дзікім картам і скарочанай калодзе гэта гульня можа быць па-вар’яцку дынамічнай, з высокімі пад’ёмамі і нізкімі падзеннямі.

Мы спадзяемся, што нам атрымалася годным чынам праінфарміраваць вас пра стад-покер. Калі вы хочаце паспрабаваць згуляць у яго, адзін з лепшых у свеце покер-румаў PartyPoker прапануе варыяцыі стад-покера, у якія вы можаце гуляць як на сапраўдныя, так і на ўмоўныя грошы (каб патрэніравацца і атрымаць асалоду). 

Тут вы знойдзеце фрагмент з класічнага фільма пра покер – “Цынцынаці Кід”, дзе героі гуляюць у пяцікартачны стад:

{youtube, 5698x5qVWeg}