Покерныя тэрміны – Слоўнік покера

A

Aces Full
Фул-хаус, які складаецца з трох тузоў і адной пары.
Ace-High (старэйшы туз)
Пяцікартачная камбінацыя, у якой ёсць туз, але няма ні стрыта, ні флэша; таксама рука без пар.
Aces Up
Рука, у якой ёсць дзве пары, прычым адна з іх – тузовая.
Action (дзеянне)
Чэк/Бэт/Рэйз. Гульня, у якой гульцы шмат ставяць, называецца актыўнай.
Active Player (актыўны гулец)
Любы гулец, які яшчэ не выбыў з гульні і ўдзельнічае ў руцэ.
Add-on (эд-он)
Купля дадатковых фішак у канцы перыяду рэбая на турніры.
All-In (ол-ін, або ва-банк)
   Калі гулец робіць стаўку на ўсе свае фішкі. У анлайн покеры вы можаце лічыцца “ол-ін”, калі разарвалася сувязь
   (нават калі ў вас яшчэ ёсць фішкі).
American Airlines
Два тузы
Ante (антэ)
Грошы, якія кладуць у банк да пачатку рукі.

B

Bad Beat (бэд біт)
Сітуацыя, калі рука, якая лідыравала на працягу ўсёй гульні, аказваецца пабіта праз тое, што камусьці проста вельмі пашанцавала.
Belly Buster
Від унутранага стрыта, калі для састаўлення поўнага стрыта не хапае адной з унутраных карт, а таксама гэтая карта.
Bet (стаўка, або бэт)
Размяшчэнне грошаў у банку.
Bet the Pot
Сітуацыя, калі гулец робіць стаўку, роўную памеру банка.
Bicycle (веласіпед, або кола)
Наступны стрыт: A-2-3-4-5.
Big Blind (вялікі блайнд)
Вызначаная сума грошаў, якую яшчэ да раздачы карт ставіць другі па ліку гулец па левую руку ад дылера. (Гульцы, якія далучыліся да гульні ўжо пасля таго, як яна пачалася, павінны паставіць вялікі блайнд, але гэта можна рабіць з любой пазіцыі).
Big Slick (біг слік)
Рука, якая ўключае туза і караля.
Blind (блайнд)
Стаўка(-і), якую павінны зрабіць два першыя гульцы па левую руку ад дылера. З іх пачынаецца дзеянне ў першым раундзе ставак. Блайнды ставяць яшчэ да таго, як будуць раздадзены карты. (“Blind” – па-англійску “сляпы” – значыць, што гэтыя стаўкі робяць наўздагад, не ведаючы сваіх карт.)
Blind Raise
Калі гулец падымае карты, не гледзячы на свае карты.
Bluff (блефаваць)
Прымушаць паверыць іншых гульцоў, што ў вас лепшыя карты, чым гэта ёсць у рэальнасці. Гэта дасягаецца, напрыклад, стаўкамі і рэйзамі.
Boardcards (агульныя карты, ці карты стала, ці борд)
Карты, якія раздаюцца адкрытымі, так што іх могуць бачыць усе гульцы. У флопавых гульнях пяць карт кладуцца адкрытымі на сярэдзіну стала. У семікартачным стадзе перад кожным гульцом кладзецца па чатыры адкрытыя карты.
Bottom Pair (ніжняя пара)
Калі гулец выкарыстоўвае самую нізкую карту флопа, каб скласць пару з адной са сваіх кішэнных карт.
Broadway (брадвей)
Стрыт са старэйшым тузом (A-K-Q-J-10).
Bring-In (брынг-ін)
Вымушаная стаўка, якую ў першым раундзе ставак робіць той гулец, які атрымаў самую нізкую карту пры гульні ў семікартачны стад або стад 8 ці лепей. У Разз (лоубол) гэтую стаўку робіць той, хто паказаў самую высокую карту.
Bring It In (брынг іт ін)
Пачаць рабіць стаўкі ў першым раундзе.
Broomcornʼs Uncle
Гулец, які разарыўся на стаўках.
Bullets (кулі)
Пара тузоў.
Bump
Рабіць рэйз.
Button (батан)
Маленькі круглы дыск, які пераходзіць па гадзіннікавай стрэлцы ад аднаго гульца да другога і паказвае на дылера. Вядомы таксама як дылерскі батан.
Buy-In (бай-ін_
Мінімальная плата, якую трэба заплаціць за ўдзел у канкрэтнай гульні ў покер.

C

Call (рабіць кол)
Калі гулец вырашае ўраўняць папярэднюю стаўку.
Call Cold (кол колд)
Ураўняць і стаўку, і рэйз (рэйзы).
Cap (кэп)
Зрабіць рэйз у апошні дазволены ў гэтым раундзе ставак раз.
Cardroom (картачная зала)
Памяшканне або месца ў казіно, дзе гуляюць у покер.
Case Chips
Апошнія фішкі гульца.
Cash Out (кэш-аут)
Пакінуць гульню і перавесці ўсе свае фішкі ў наяўныя грошы.
Check (чэк)
Калі да гульца ніхто не рабіў ставак і ён таксама не збіраецца рабіць іх, ён робіць “чэк” (чэкае).
Check-Raise (чэк-рэйз)
Калі ў пэўным раундзе ставак гулец спачатку робіць чэк, а пасля рэйз.
Chop
Вярнуць блайнды тым, хто іх паставіў, і перайсці да наступнай рукі, калі ніхто не ўраўняў блайнды. Гэта таксама называецца “раздзяліць банк”.
Collusion
Калі два ці болей гульца згаворваюцца, каб падманваць іншых у гульні ў покер.
Community Cards (агульныя карты)
Адкрытыя карты, якімі могуць карыстацца ўсе гульцы.
Cowboys
Два каралі.

D

Dead Manʼs Hand (рука нябожчыка)
Дзве пары – тузы і васьмёркі (вядомы гулец у покер Дзікі Біл Хікок быў забіты выстралам у спіну, калі ён меў такія карты).
Door Card
Першая адкрытыя карта гульца ў стад-гульнях.
Down Card (закрытая карта)
Карты, якая раздаецца тварам уніз.
Doyle Brunson (Дойл Брансан)
Рука ў холдэме, якая ўключае дзесятку і двойку (Брансан двойчы запар выігрываў чэмпіянат свету з такімі картамі).
Draw Lowball (дро-лоубол, або лоубол з абменам)
Від покера, у якім кожны гулец атрымлівае па пяць карт і можа абмяняць адну ці болей. Выігрывае самая нізкая рука.
Draw Poker (дро-покер)
Від покера, у якім кожны гулец атрымлівае па пяць карт і можа абмяняць адну ці болей, каб скласці лепшую руку.
Drop
Зрабіць пас.
Ducks (двойкі)
Пара двоек.
Deuces (двойкі)
Пара двоек.

E

Early Position (ранняя пазіцыя)
Такая пазіцыя ў раундзе ставак, калі ход гульца наступае раней за большасць іншых гульцоў за сталом. (Звычайна гэта дзве першыя пазіцыя па левую руку ад блайндаў.)

F

Fifth Street (пятая вуліца)
Вядома таксама як карта “рывера”. У флоп-гульнях – пятая агульная карта на стале і пяты раунд ставак. У стад-гульнях – пятая карта, якую атрымлівае кожны гулец, і трэці раунд ставак.
Five-card Draw (пяцікартачны дро)
Гульня ў покер, у якой гульцы атрымліваюць па пяць закрытых карт. Адну з іх яны могуць замяніць, і лепшая рука выігрывае банк.
Five-card Stud (пяцікартачны стад)
Гульня ў покер, у якой гульцы атрымліваюць па пяць карт: адну закрытую і чатыры адкрытыя. Стаўкі робяцца пасля раздачы другой, трэцяй, чацвёртай і пятай карт.
Flat Call
Ураўняць стаўку, не падымаючы яе.
Flop (флоп)
У холдэме і амасе – першыя тры агульныя карты, якія за раз кладуцца адкрытымі на сярэдзіну стала. “Флопам” таксама называюць другі раунд ставак.
Flop Games (флопавыя гульні)
Гульні ў покер (холдэм і амаха), у якія гуляюць з выкарыстаннем агульных карт, што кладуцца адкрытымі на сярэдзіну стала.
Floorman
Супрацоўнік картачнай залы, якія кіруе гульнямі і прымае рашэнні.
Flush (флэш)
Любыя пяць карт адной масці.
Flush Draw (флэш-дро)
Калі ў гульца ёсць чатыры карты адной і той жа масці і ён спадзяецца атрымаць пятую, каб зрабіць флэш.
Fold (фолд, або пас)
Адмовіцца ад сваёй рукі, калі надыходзіць ваша чарга зрабіць ход.
Forced Bet (вымушаная, або абавязковая стаўка)
Абавязковая стаўка, з якой пачынаецца дзеянне ў першым раундзе покернай рукі.
Four of a Kind (карэ)
Чатыры карты аднаго ранга.
Fourth Street (чацвёртая вуліца)
У флопавых гульнях – чацвёртая агульная карта (таксама вядомая як “турн”, або “цёрн”) і трэці раунд ставак. У стад-гульнях – чацвёртая карта, якую атрымлівае кожны гулец, і другі раунд ставак.
Full House (фул-хаус)
Камбінацыя карт з трох карт аднаго ранга і яшчэ дзвюх карт аднаго ранга.

G

Gut Shot (гатшот)
Скласці ўнутраны стрыт.

H

Hand (рука)
Лепшыя пяць карт гульца.
High-Card (старэйшая карта)
Каб вызначыць першага дылера на турнірах па холдэме і амасе, кожнаму ўдзельніку раздаецца па адной карце. Той, хто атрымаў самую высокую карту (з улікам ранга і масці – віны=пікі, чэрвы, звонкі, крэсці), становіцца дылерам.
High-Low (хай-лоу)
Гульні з раздзяленнем банка.
Hold ʻem (холдэм)
Вядома таксама як тэхаскі холдэм. Гульцы атрымліваюць па дзве закрытыя карты і пяць агульных карт. Поўныя правілы холдэма вы знойдзеце ў нашым раздзеле “Правілы покера”.
Hole Cards (закрытыя карты)
Закрытыя карты, якія ляжаць на стале перад гульцом.
House
Казіно або картачная зала, дзе гуляюць у покер.

I

Inside Straight (унутраны, або дзіравы стрыт)
Чатыры карты, паміж якімі трэба ўставіць яшчэ адну, каб скласць стрыт.

J

Jackpot Poker (джэкпот-покер)
Від покера, у якім картачная зала або казіно прапануюць джэкпот гульцам, якія прагулялі з сапраўды моцнымі картамі (звычайна фул-хаус з трыма тузамі ці лепей).
Jacks-or- Better (валеты ці лепей або валеты ці вышэй)
Від покера, у якім гулец можа пачынаць стаўкі, толькі калі ён мае як мінімум пару валетаў.

K

Kansas City Lowball (канзаскі лоубол)
Від лоубола, у якім найгоршая покерная рука (2, 3, 4, 5, 7 розных масцяў) з’яўляецца найлепшай. Вядомы таксама як “ад двойкі да сямёркі”.
Keep Them Honest
Зрабіць кол у канцы рукі, каб не даць камусьці зблефаваць.
Key Card (ключавая карта)
Карта, якая дапаўняе вашыя карты да моцнай камбінацыі.
Key Hand (ключавая рука)
На сесіі гульні або на турніры так называецца рука, якая істотна мяняе ход гульні для пэўнага ўдзельніка ў лепшы ці горшы бок.
Kicker
Старэйшая няпарная карта ў руцэ гульца.
Kick It
Зрабіць рэйз.
Kill Pot
Метад стымулявання гульні: той, хто толькі што выйграў банк (банкі), абавязаны зрабіць стаўку.
Knock
Зрабіць чэк.
Kojak
Рука, якая ўключае караля і валета.

L

Ladies
Дзве дамы.
Late Position (позняя пазіцыя)
Такая пазіцыя ў раундзе ставак, калі ход гульца наступае пасля большасці іншых гульцоў. Звычайна гэта дзве пазіцыі па правую руку ад дылера.
Lay Down Your Hand
Спасаваць.
Lead
Гулец, які робіць першую стаўку ў банк.
Limit Poker (лімітны покер)
Гульня з фіксіраванай максімальнай і мінімальнай стаўкай і абмежаванай дазволенай колькасцю рэйзаў.
Limper
Першы гулец, які ўраўнівае стаўку.
Limp In (лімпіць, або лімпінгаваць)
Атрымаць долю банка, часцей рабіўшы кол, чым рэйз.(Звычайна пра лімпінг гавораць, калі першы актыўны гулец проста ўраўнівае вялікі блайнд.)
Live Blind (жывы блайнд)
Сітуацыя, калі гулец робіць стаўку наўздагад і яму дазваляецца павысіць яе, калі ніхто іншы гэта не зрабіў. Гэта таксама называюць “опцыяй”.
Live Card(s) (жывая карта/карты)
У стад-гульнях: карты, якія яшчэ не былі адкрыты і якія, хутчэй за ўсё, пакуль у гульні.
Live Hand (жывая рука)
Рука, якая ўсё яшчэ можа выйграць банк.
Live One (лох)
Не асабліва дасведчаны гулец, якія гуляе шмат рук.
Look
Сітуацыя, калі гулец ураўнівае апошнюю стаўку да шоудауна.
Loose (лузавы гулец)
Гулец, які гуляе шмат рук.
Lowball (лоубол)
Від дро-покера, у якім банк выігрывае самая нізкая рука.

M

Main Pot (галоўны банк, або галоўны пот)
Асноўны банк. Усе наступныя стаўкі ідуць у пабочныя банкі і разыгрываюцца паміж тымі, хто ўсё яшчэ ў гульні. Неабходнасць у гэтым узнікае, калі нехта ідзе ол-ін.
Make
Тасаваць калоду карт.
Maniac (маньяк)
Вельмі агрэсіўны гулец, якія гуляе шмат рук.
Middle Pair (сярэдняя пара)
У флопавых гульнях: калі гулец складае пару з адной са сваіх кішэнных карт і сярэдняй па рангу картай флопа.
Middle Position (сярэдняя пазіцыя)
Любая пазіцыя паміж раннімі і познімі пазіцыямі (звычайна гэта пятяе, шостае і сёмае месца па левую руку ад дылера).
Muck
Адмовіцца ад сваіх карт. Таксама так называюцца карты адбоя.
Minimum Buy-In (мінімальны бай-ін)
Мінімальны ўступны ўзнос для таго, каб прыняць удзел у гульні.
Monster (монстр)
Вельмі моцная рука. На турнірах так называюць гульца, у якога раней было мала фішак, а зараз ён пачаў актыўна іх збіраць.

N

No Limit (безлімітны)
Гульня, у якой удзельнікі не абмежаваны ў памеры стаўкі і могуць у кожным раундзе ставіць столькі, колькі хочуць (у межах свайго стэку).
Nuts (натс)
Лепшая магчымая рука на дадзеным этапе гульні. Пабіць яе немагчыма.

O

Odds (шанцы)
Каэфіцыент верагоднасці скласці руку і верагоднасці не скласці яе.
Offsuit
Карты розных масцяў.
Omaha (амаха)
Гульня, у якой кожны ўдзельнік атрымлівае чатыры закрытыя карты, і ёсць пяць агульных карт. Для састаўлення рукі абавязкова трэба выкарыстаць дзве кішэнныя і тры агульныя карты.
Open (адкрыць)
Зрабіць першую стаўку.
Open-ended Straight (няскончаны стрыт)
Чатыры паслядоўныя карты, якім не хапае адной з любога боку, каб атрымаўся стрыт.
Open Card (адкрытая карта)
Карта, якую раздаюць тварам уверх.
Open Pair (адкрытая пара)
Пара, якую раздалі тварам уверх.
Option (опцыя)
Опцыя (глядзі “Live Blind”) узнікае, калі гулец робіць стаўку наўздагад, г.зн. да таго як будуць раздадзены карты. Калі ніхто не падыме гэтую стаўку, гэта можа зрабіць “апцыянальны” гулец.
Out Button
Дыск, што кладуць перад гульцом, які жадае прапусціць руку/рукі, але застацца ў гульні.

P

Paints
Карцінкі (валет, дама, кароль).
Pair (пара)
Дзве карты аднаго ранга.
Pass
Спасаваць.
Pay Off
Ураўняць стаўку ў канцы раунда ставак, калі вы не ведаеце, ці выйграе яна, але дапускаеце гэта.
Picture Cards
Карцінкі (валет, дама, кароль).
Play Back
Зрабіць рэйз або рэ-рэйз пасля стаўкі іншага гульца.
Playing the Board
У флопавых гульнях: сітуацыя, калі вашай лепшай рукой з’яўляюцца пяць агульных карт.
Pocket (кішэнныя карты)
Закрытыя карты.
Pocket Rockets
Пара кішэнных тузоў.
Position (пазіцыя)
Месца, дзе сядзіць гулец адносна дылера. Яно вызначае, калі наступае ход гульца ў раундзе ставак.
Post (ставіць)
Калі вы ставіце, вы кладзяце фішкі ў банк. (Вы павінны паставіць блайнды.)
Pot (банк, або пот)
Грошы або фішкі ў сярэдзіне стала, якія хочуць выйграць удзельнікі гульні.
Pot Limit (потліміт)
Гульня, у якой максімальная магчымая стаўка раўняецца памеру банка.
Prop
Чалавек, наняты картачнай залай гуляць у якасці падстаўной асобы.
Push
Сітуацыя ў канцы рукі, калі дылер падсоўвае ўсе фішкі пераможцу або калі дылеры мяняюцца сталамі
Put Down
Спасаваць, адмовіцца ад карт.

Q

Quads (карэ)
Чатыры карты аднаго ранга.
Qualifier (кваліфікаратар)
У гульнях хай-лоу: патрабаванне, якой павінна быць ніжняя рука, каб выйграць банк.

R

Rack (рэк)
Скрыня для ста фішак, якія ляжаць у ёй у пяці стосіках па дваццаць карт.
Rail (рэльс)
Плот або бар’ер, які адгороджвае ад гледачоў месца, дзе гуляюць у покер.
Railbird (птушка на рэльсах)
Глядач гульні ў покер, які “вісіць” каля бар’ера.
Raise (зрабіць рэйз)
Павысіць папярэднюю стаўку.
Rake (рэйк)
Доля банка, якую забірае картачная зала ў якасці платы за гульню.
Rank (ранг)
Вартасць кожнай карты і рукі.
Rap (рэп)
Калі гулец стукае па стале, паказваючы, што ён зрабіў чэк.
Razz (разз)
Семікартачны стад, у якім банк выігрываюць самыя нізкія пяць карт.
Re-buy (рэбай)
Плата на турніры за тое, каб дадаць пэўную колькасць фішак да свайго стэка.
Re-raise (рэ-рэйз)
Зрабіць рэйз пасля рэйза, г.зн. падняць толькі што паднятую стаўку.
Ring Game (рынг гейм)
“Жывая” гульня, але не на турніры.
River (рывер)
Апошняя раздадзеная карта. У холдэме і амасе яе таксама называюць пятай вуліцай, у стад-гульнях – сёмай вуліцай.
Round of Betting (раунд ставак)
Прамежак часу, калі гульцы могуць рабіць і павышаць стаўкі ці чэкаць. Раунд скончваецца, калі ўраўнена апошняя стаўка або апошні рэйз.
Rounders (раундэры)
Тыя, хто зарабляюць сабе покерам на жыццё. Таксама так у арыгінале называецца вядомы фільм пра покер з Мэтам Дэйманам і Эдвардам Нортанам у галоўных ролях.
Royal Flush (флэш-раяль)
Стрыт, які складаецца з A-K-Q-J-10 адной і той жа масці. Лепшая магчымая рука ў покеры.

S

Satellite (сатэліт)
Міні-турнір, прызам на якім з’яўляецца аплата ўступнага ўзноса на болей сур’ёзны турнір.
Scoop
Выйграць увесь банк.
Seating List
Спіс, у які заносяць свае імёны гульцы, што не знайшлі месца за пажаданым сталом.
Second Pair (другая пара)
У флопавых гульнях: калі вы складаеце пару з другой па рангу картай на стале.
Seven-card Stud (семікартачны стад)
Вядомая гульня ў покер, у якой гульцы атрымліваюць па тры закрытыя і чатыры адкрытыя карты. Вы выбіраеце лепшыя пяць з гэтых сямі карт. Клікніце тут, каб болей падрабязна даведацца пра семікартачны стад.
Seventh Street (сёмая вуліца)
Апошні раунд ставак у семікартачным стадзе і стадзе “8 або лепей”.
Shills (падстаўныя гульцы)
Гульцы, якім казіно плаціць за тое, каб яны ініцыіравалі і пры неабходнасці актывізавалі гульню ў покер.
Showdown (шоудаун)
Этап гульні ў покер пасля апошняга раунда ставак, калі ўсе гульцы адкрываюць свае карты, каб вызначыць пераможцу.
Side Pot (пабочны банк, або пабочны пот)
Асобны банк, у які робяць стаўкі гульцы, калі да гэтага хтосьці пайшоў ол-ін.
Sixth Street (шостая вуліца)
У семікартачным стадзе так называецца чацвёртая адкрытая карта, якую атрымлівае гулец (у агульным падліку гэта шостая карта). Таксама так называюць чацвёрты раунд ставак.
Solid (солід)
Тайтавы і даволі моцны гулец.
Small Blind (малы блайнд)
Сума, якую кладзе ў банк гулец па левую руку ад дылера, перад тым як будуць раздадзены карты.
Speed Limit
Пара пяцёрак.
Split (раздзяліць)
Калі банк дзеліцца паміж некалькімі гульцамі, што сабралі аднолькавыя рукі.
Stack (стэк)
Стос фішак.
Stay
Калі гулец застаецца ў гульні, часцей робячы кол, чым рэйз.
Steel Wheel
Стрыт, які складаецца з A-2-3-4-5 адной і той жа масці.
Straddle
Гэтая сляпая стаўка, якая звычайна раўняецца двум вялікім блайндам. Гэты гулец мае права рабіць рэйз, калі падыдзе яго чарга рабіць ход.
Straight (стрыт)
Пяць паслядоўных карт любых масцей.
Straight Flush (стрыт-флэш)
Пяць паслядоўных карт адной і той жа масці.
Structure
Абмежаванні памеру блайндаў, антэ, ставак і рэйзаў у пэўнай гульні.
Stud Games (стад-гульні)
Гульні, у якіх гульцы атрымліваюць і закрытыя, і адкрытыя карты.
Stuck (стак)
Гулец, які прагульвае ў гульні.

T

Texas Hold’em (тэхаскі холдэм)
Самы папулярны від покера. Таксама яго называюць проста холдэмам.
Third Street (трэцяя вуліца)
У семікартачным стадзе і семікартачным стадзе “8 ці лепей” – першы раунд ставак, калі гульцы маюць па тры карты.
Thirty Miles
Тры дзесяткі.
Three of a Kind (сэт)
Тры карты аднаго ранга.
Tight (тайтавы)
Гулец, які гуляе няшмат рук. Тайтавая гульня – гульня, у якой мала ставак.
TOC
Турнір чэмпіёнаў.
Top Pair (вышэйшая пара)
У флопавых гульнях: калі гулец складае пару з адной кішэннай карты і вышэйшай агульнай карты.
Treys (тройкі)
Пара троек.
Trips (сэт)
Тры карты аднаго ранга.
Turn (турн, або цёрн)
У флопавых гульнях: чацвёртая раздадзеная карта і трэці раунд ставак.
Two Pair (дзве пары)
Рука, якая складаецца з дзвюх розных пар.

U

Up Card (адкрытая карта)
Карта, якая раздаецца тварам уверх.

W

Walking Sticks
Пара сямёрак.
Wild Card (дзікая карта)
Карта, якая можа прымаць значэнне любой іншай карты.
Worst Hand (горшая рука)
Рука, якая праігрывае.
WSOP
Сусветная серыя покера (World Series of Poker).