Officialpokerrankings.com – Агляд

Улічваючы, колькі зараз прапаноўваецца розных турніраў па покеры, не заўсёды проста адсачыць агульны поспех сваіх выступленняў, асабліва калі вы адначасова ўдзельнічаеце ў некалькіх турнірах ці playing на некалькіх покер-румах. У такім выпадку вам дапамогуць афіцыйныя покерныя рэйтынгі Offical Poker Rankings (OPR). Гэты сайт прызначаны для таго, каб адсочваць вашы выступленні на турнірах на буйнейшых анлайн покер-румах і ўключае статыстыку і рэйтынгі гульцоў у покер.

База дадзеных OPR на сённяшні дзень уключае вынікі турніраў з PokerStars, Full Tilt Poker, PartyPoker і Ongame Network. Што датычыцца двух апошніх покер-румаў, то ў базу ўключана толькі каля 95-99% усіх мульцісталавых турніраў, у той час як вынікі з PokerStars таксама ахопліваюць 98% турніраў Sit & Go з як мінімум 36 гульцамі. Як толькі вы пачынаеце ўдзельнічаць у спаборніцтвах на адным з гэтых сайтаў, вас аўтаматычна заносяць ў базу дадзеных OPR, і вы можаце бачыць сваю статыстыку анлайн: колькі прызавых вы выйгралі, ваш агульны прыбытак, акупляльнасць інвестыцый і як часта вы ўваходзілі ў зону выйгрышаў.

Мала таго, што вы можаце бачыць уласную турнірную статыстыку – Official Poker Rankings таксама дазваляюць вам знаёміцца са статыстыкай і вынікамі вашых сяброў і супернікаў, так што вы можаце параўнаць сябе з імі. А на галоўнай старонцы OPR вы знойдзеце рэйтынгі 25 лепшых гульцоў кожнага з чатырох вышэй названых покер-румаў. Гэтыя рэйтынгі штодзень абнаўляюцца, таму вы заўсёды будзеце ведаць, хто з гульцоў зараз у найлепшай форме.

Калі вы не хочаце, каб вашы турнірныя вынікі публікаваліся на гэтым сайце, вы можаце адправіць e-mail на OfficialPokerRankings.com з просьбай выдаліць вас з іх базы дадзеных. Аднак у гэтым выпадку вы не зможаце бачыць статыстыку іншых гульцоў.

Хаця Official Poker Ranking не абавязкова дапаможа вам стаць лепшым гульцом у покер, але гэта ўсё роўна зручны спосаб адсочваць вынікі выступленняў на турнірах па покеры і бачыць, наколькі добра вы гуляеце адносна іншых гульцоў. Акрамя таго, калі вы бачыце, што ваш рэйтынг расце з месяца ў месяц, гэта можа стаць моцным стымулам для самаўдасканалення. Вы ўжо прымаеце ўдзел у покерных турнірах, але яшчэ не бачылі сваіх рэйтынгаў? Чаму б не зазірнуць на OfficialPokerRankings.com і праверыць гэта? І калі тое, што вы ўбачыце, спадабаецца вам, чаму б не наведаць ChipMeUp і даведацца, што вы каштуеце як гулец у покер?