Дро-покер – Від покера

Дро-покер, верагодна, з’яўляецца адным з самых старажытных відаў покера. У яго гулялі задоўга да тэхаскага холдэма і стад-покера. Калі вы калі-небудзь глядзелі вестэрны або старыя покерныя тэлешоу, вы, напэўна, бачылі дро-покер. Калі героі трымаюць па пяць карт і старанна блефуюць, робячы стаўкі на сваіх коней (і жонак), то яны, хутчэй за ўсё, гуляюць у пяцікартачны дро-покер.

Гульня лічыцца разнавіднасцю дро-покера, калі яшчэ да першага раунда ставак кожны гулец атрымлівае поўную покерную руку. У наступных раундах ён можа абмяняць карты са сваёй рукі на карты ў калодзе. Адсюль і паходзіць назва гульні: “draw” значыць у перакладзе з англійскай мовы “цягнуць, уцягваць“, бо вы “ўцягваеце” карты з калоды ў сваю руку паміж раундамі ставак.

Дро-покер – гэта тая гульня, з якой часцей за ўсё і пачынаецца вывучэнне покера новымі гульцамі дома за сталом. У яго могуць адначасова гуляць 2-8 гульцоў (у ідэальным выпадку гульцоў пяцёра). Калі вас калісьці вучылі гуляць у покер, то вельмі верагодна, што ўсё пачыналася менавіта з дро-покера, нягледзячы на вялікую папулярнасць тэхаскага холдэма на сённяшні дзень. Таму даволі дзіўна, што ва ўсім свеце амаль немагчыма знайсці казіно, якое прапануе дро-покер (як у форме кэш-гульняў, так і на турнірах).

Існуе шмат варыяцый дро-покера, напрыклад:

  • Каліфарнійскі лоубол (California lowball). Як можна зразумець ужо па назве (“low” значыць “нізкі“), гэтая гульня з’яўляецца разнавіднасцю лоубола, г.зн. выігрывае самая нізкая картачная камбінацыя (лепшай магчымай рукой з’яўляецца так званае “кола“, ці “ад туза да пяцёркі“). Яшчэ адно важнае правіла: калі гулец мае сямёрку (ці лепей) і робіць чэк пасля першага абмену, то ён губляе магчымасць выйграць банк. Каліфарнійскі лоубол быў вельмі папулярным у 70-я гады, калі ў яго шмат гулялі ў картачным клубе “Gardena”.
  • Трыпл дро лоубол, або дро-покер з трайным абменам (Triple Draw lowball). Мэтай гэтай гульні таксама з’яўляецца самая нізкая пяцікартачная камбінацыя “ад туза да пяцёркі” (або “ад двойкі да сямёркі”). Галоўнае адрозненне ад каліфарнійскага лоубола заключаецца ў тым, што гульцы маюць тры раунды абмену і ставак, і не існуе правіла “сямёркі”, якое б прымусіла вас адмаўляцца ад вашай рукі. Пасля таго, як была выдадзена “Суперсістэма II“, у якой Даніэль Негрэану прысвячае трыпл дро-покеру цэлы раздзел, папулярнасць гэтай гульні сярод прафесіяналаў пастаянна расце. Нават настолькі, што ў 2004 годзе падзея па лоуболу “ад двойкі да сямёркі” была ўключана ў праграму серыі турніраў WSOP. Справа зайшла настолькі далёка, што трыпл дро-покер стаў у 2010 годзе адной з васьмі асноўных гульняў на чэмпіянаце па покеры з бай-інам у $50 000 ($50,000 Buy-in Poker Player’s Championship).
  • Бадугі (Badugi). Гэта чатырохкартачная дро-гульня па правілах лоубола “ад туза да пяцёркі”, але з пэўным падвохам (акрамя таго, што гуляюць толькі чатырма картамі). А іменна: улічваюцца толькі карты рознай масці, таму выйграе той гулец, у якога болей за ўсё карт. У бадугі звычайна гуляюць з трайным абменам, што дадае яшчэ болей дынамікі і нечаканасці. Найлепшая магчымая ў бадугі рука – туз вінаў (пік), двойка крэсцяў, тройка чырваў і чацвёрка звонкаў (бубнаў).

І ў пяцікартачны дро-покер, і ў трыпл дро-покер, і ў бадугі можна згуляць на PokerStars як на ўмоўныя, так і на сапраўдныя грошы. Так што калі вы хочацца навучыцца гуляць у адну з гэтых гульняў, вы можаце там бясплатна папрактыкавацца.

Каб убачыць прышпільны ўзор галівудскага стаўлення да дро-покера, паглядзіце гэты ўрывак з фільма “Мэверык” (“Maverick“) з Мэлам Гібсанам:

{youtube, VyKoMWr7LOE}