Відэа-покер – Від покера

У відэа-покер, у адрозненне ад іншых відаў покера, гуляць не супраць рэальных апанентаў, а супраць казіно (з фіксіраванымі шанцамі на выйгрыш, якія вызначае казіно) на аўтаматах, падобныя на звычайныя аўтаматы для гульняў. Правілы відэа-покера базіруюцца на правілах пяцікартачнага дро-покера, у якім гульцы атрымліваюць па пяць карт і могуць абмяняць як мінімум адну.

Каб пагуляць у відэа-покер, гулец павінен закінуць пэўную суму грошаў у аўтамат, выбраць памер стаўкі і націснуць або выбраць “deal” (“раздаць“). Тады ён атрымае пяць віртуальных карт і будзе мець магчымасць абмяняць адну ці болей, каб палепшыць сілу сваёй покернай рукі.

Каб выйграць у відэа-покер, ваша пяцікартачная камбінацыя павінна быць не горшай за мінімальную руку, якая вызначаецца аўтаматам і адлюстроўваецца на экране (“pay table”). Для выйгрыша ў самай распаўсюджанай форме відэа-покера пад назвай “Валеты ці лепей” (“Jacks or Better”), трэба як мінімум мець пару валетаў. Сума выйгрыша будзе тым большай, чым болей вы палепшыце сваю руку. Каб атрымаць максімальны выйгрыш, вам трэба сабраць флэш-раяль (найлепшую картачную камбінацыю ў покеры).

Першыя покерныя аўтаматы з’явіліся ў 70-х гадах, калі былі створаны першыя персанальныя кампутары і стала эканамічна мэтазгодна выпускаць кампутары з дастаткова вялікімі экранамі, каб змясціць усе карты і патрэбныя для відэа-покера функцыі (хаця ў параўнанні з сённяшнімі гэтыя кампутары здаюцца вельмі прымітыўнымі).

Калі ў 1979 годзе кампанія “SIRCOMA” (“Si Redd’s Coin Machines“, пазней вядомая як“International Game Technology”) прадставіла покерны аўтамат для дро-покера, відэа-покер перажыў сапраўдны бум у казіно 1980-х гадоў. Такое адчуванне, што людзі меней баяліся сесці за покерны аўтамат, чым далучыцца да стала з рэальным покерам.

У нашы дні покерныя аўтаматы можна знайсці ў многіх казіно ва ўсім свеце, прычым існуюць розныя іх версіі. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца наступныя віды покерных аўтаматаў:

  • All American: гэтая гульня вельмі падобна да “валеты або лепей” з той розніцай, што сума выйгрыша для флэшаў, стрытаў і стрыт-флэшаў павялічана, а для фул-хаусаў і дзвюх пар паменшана.
  • Deuces Wild: у гэтай версіі відэа-покера ўсе двойкі з’яўляюцца дзікімі картамі і могуць ужывацца замест любой іншай карты калоды (з тых, што яшчэ не былі раздадзеныя). Дзякуючы гэтаму становіцца значна прасцей скласці высокую пяцікартачную камбінацыю (напрыклад, карэ ўзнікае ў сярэднім праз кожныя 15 рук), але і выйгрышы тут меншыя за, напрыклад, “Валеты ці лепей”.
  • Progressive Jackpot: як правіла, некалькі аўтаматаў з прагрэсіўным джэкпотам злучаныя паміж сабой і назапашваюць грошы для джэкпота з кожнай рукі, у якую гуляюць на любым з гэтых аўтаматаў. У выніку час ад часу ўзнікаюць велізарныя джэкпоты, якія прыцягваюць да аўтаматаў шмат людзей у надзеі выйграць. Бывае, што памер джэкпота нават апраўдвае ўсе расходы на гульню (хаця розніца можа быць вельмі вялікай).

Калі вы паспрабуеце пагуляць у відэа-покер на PokerStars, то ў вас, на жаль, нічога не атрымаецца, бо гэта покер-рум, а не казіно. Затое ў інтэрнэце дастаткова праграм для відэа-покера, якія дазволяць вам гуляць па мабільным або iDevice. Проста паспрабуйце пашукаць у Google нешта накшталт “video poker app”.

Відэа-покер выглядае прыблізна гэтак:

{youtube, AqNH4COK5O4}