FlopTurnRiver.com – Агляд покернага форума

Форум FlopTurnRiver існуе ўжо даволі даўно і налічвае зараз болей за 90 000 трэдаў (тэм), 1 млн пастоў (запісаў) і болей за 38 000 членаў.

Тэмы FlopTurnRiver.com вельмі лагічна арганізаваныя, таму знайсці патрэбную вам покерную стратэгію даволі проста.

Вельмі карыснымі для пачынаючых гульцоў будуць некалькі раздзелаў накшталт “Beginners Circle”, асабліва калі вы ніяк не можаце разабрацца ў некаторых тыповых для навічкоў пытаннях па тэматыцы безлімітнага покера.

Шчыра кажучы, дызайн FlopTurnRiver пакідае жадаць лепшага, і перад тым як вы знойдзеце пару карысных тэм, вас некалькі разоў закідаюць спамам з нецікавай рэкламай.

Аднаго позірка на спіс іх анлайн покер-румаў будзе дастаткова, каб зразумець, што яны не клапоцяцца пра свае паслугі (LuckyAce…?  Ды ладна вам…).

Але калі вы прабраліся на FlopTurnRiver, праігнаравалі ўсе банеры і знайшлі форум (не хвалюйцеся, вам не трэба будзе рэгістрыравацца, каб чытаць), то вам прапануецца некалькі сапраўды вартых увагі раздзелаў.

Калі вы хочаце ўдасканаліць канкрэтныя элементы вашай гульні ў покер, напрыклад, вашу гульню Heads-Up (адзін на адзін), стратэгіі ўдзелу ў многасталавых турнірах, стратэгіі sit and go ці стратэгіі гульні за кароткімі сталамі, мы сапраўды раім наведаць форум FlopTurnRiver.

Знаходзячыся на FlopTurnRiver, памятайце, што вам можа трапіцца і Інфармацыя, Якая Не Датычыцца Справы.