Стваральнікамі PocketFives.com ў 2005 годзе з’яўляюцца Adam, Riley і Cal, з таго часу іх форум стаў надзейным прыстанішчам для многіх ветэранаў покера і пачынаючых гульцоў у покер. Першапачатковай ідэяй PocketFives было стварэнне супольнасці гульцоў у покер з мэтай узаемнай падтрымкі ў покерным свеце.
На сённяшні дзень PocketFives значна вырас і налічвае зараз болей за 400 000 трэдаў з 5 млн пастоў. На форуме зарэгістрыравана амаль 90 000 чалавек, прычым 10 000 з іх актыўныя.
На форуме PocketFives асаблівая ўвага заўсёды надзялялася турнірам. Там вы знойдзеце нават уласныя рэйтынгі гульцоў (між іншым, вельмі паважаныя супольнасцю анлайн покера). Рэйтынгі PocketFives за апошнія гады значна развіліся і ўключаюць зараз 100 лепшых удзельнікаў турніраў па покеры ўсіх часоў і народаў.
Месца ў гэтых рэйтынгах вызначаецца не толькі па вашых выніках удзелу у покерных турнірах, але і галасаваннем так званых Pocket Fives “Pro Pollers”. “Pro Pollers” – гэта гульцы ў покер анлайн, якія дасягнулі надзвычайных вынікаў і могуць лічыцца экспертамі ў сваёй вобласці.
Галоўнае адрозненне PocketFives aд TwoPlusTwo – гэта даступнасць інфармацыі. Калі вы лічыце TwoPlusTwo крыху хаатычным, то вам варта паспрабаваць зазірнуць на Pocket Fives. Акрамя гэтага, дызайн PocketFives значна болей зручны для выкарыстання і ўключае лёгка даступныя галоўныя катэгорыі накшталт “Bad Beats”, “Hand Advice” and “Poker Legislation”.
Форум PocketFives.com таксама вядзе ўласныя трансляцыі, якія выходзяць некалькі разоў на месяц. На гэтыя шоу часта запрашаюцца вельмі цікавыя госці, напрыклад, нядаўна госцем іх праграмы быў Mайкл “The Grinder” Мізрахі. Ён адказаў на пастаўленыя яму пытанні, расказаў пра тое, як ён рыхтуецца да фінальнага стала WSOP 2010, які пройдзе ў лістападзе, і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад перамогі на падзеі $50,000 World Champion на WSOP 2010.
Калі вы раней не чулі пра PocketFives ці не заходзілі туды, вельмі рэкамендуем зрабіць гэта!