Ціфані Мішэль – Лэдзі покера

Роля наступнай лэдзі покер ў покерным свеце даволі неадназначная, але гэта не перашкодзіць нам расказаць пра яе: Ціфані Мішэль.

Яна стала вядомай, заняўшы 17-ае месца на Галоўнай падзеі Сусветнай покернай серыі 2008. Яна была апошняй прадстаўніцай слабага полу за сталом і выйграла $334 534.

Годам раней, у 2007, Ціфані Мішэль пачала працаваць вядучай анлайн відэа для сайта PokerNews. На працягу Сусветнай покернай серыі 2008 яна ўсё яшчэ працавала на PokerNews і дамовілася з Тоні Джы (уладальнікам PokerNews пад мянушкай “the bad boy of poker” ) і Джэфры Лісандра згуляць для іх на галоўнай падзеі. Яны заплацілі за яе бай-ін у памеры $10 000, а за гэта яна павінна была насіць значок PokerNews і атрымлівала 20% свайго выйгрыша.

Калі пачалася Галоўная падзея, яна стала насіць вопратку і атрыбутыку PokerNews, аднак напрыканцы Галоўнай падзеі яна насіла лагатып Ultimate Bet (добры прыклад дрэнна кіруемага анлайн покер рума). Тоні Джы быў вельмі раззлаваны і адкрыта адрэагаваў на гэта ў сваім покерным блогу.

Вось цікавая цытата з таго запісу:

“Я сапраўды люблю гэтую дзяўчыну, і яна для мяне зорка і выдатная артыстка, але недастаткова вопытны гулец у покер, каб я яе засунуў на галоўную падзею, і нават калі б я гэта зрабіў, то яе вартасць была б 80/20. І я ведаю, што калі яна зойме месца, то ўсё ў яе атрымаецца, але пакуль яна не праявіла сябе, ніхто проста так не будзе рызыкаваць і інвесціраваць у яе.”

Усёй гэтай гісторыяй быў расчараваны не толькі Тоні Джы, але і PokerNews, які выступіў з афіцыйнай заявай праз 48 гадзін пасля інцыдэнта з лагатыпам і пасля таго, як Ціфані Мішэль скончыла гульню на 17-ым месцы (з абсалютна незаклапочанай драмамі галавой).

Ціфані Мішэль да сённяшняга часу так і не здолела ачысціць сваю рэпутацыю як гульца ў покер і ні разу ні выступіла з афіцыйнай заявай з гэтай прычыны.

Тут вы знойдзеце некалькі цікавых фактаў пра Ціфані Мішэль.

Яна атрымала школьную адукацыю дома і з’яўляецца сааўтарам (разам са сваёй маці) хрысціянскай кнігі “Scriptures at Your Fingertips for Teens” (“Падручная Біблія для падлеткаў”). Шкада, што сацыяльныя наыкі, развітыя ў час напісання святых радкоў і жыцця дома, не адлюстраваліся на яе покернай кар’еры.

Яна прапусціла Сусветную покерную серыю 2009 для ўдзелу ў шоу CBS “The Amazing Race“. Мда…

Ціфані Мішэль адмовіла “Playboy”, калі ён прапанавалі унікальную магчымасць упрыгожыць старонкі гэтага любімага мужчынамі выдання.

Калі вы хочаце болей даведацца пра гульца ў покер Ціфані Мішэль, зазірніце на яе афіцыйны сайт ці на Twitter. А сачыць за яе выйгрышамі на турнірах вы можаце на яе профільнай старонцы на Hendonmob.