Харынгтан пра холдэм 1, 2 і 3 – Агляд кнігі пра покер

Купіць “Харынгтан пра холдэм”

Аўтарамі серыі кніг “Харынгтан пра холдэм 1, 2 і 3” з’яўляюцца Дэн Харынгтан і Біл Роберці. Дэн Харынгтан – гэта прафесійны гулец у покер, якія за сваю кар’еру выйграў болей за  $6,6 млн і мае два бранзалеты Сусветнай покернай серыі, у тым ліку бранзалет чэмпіёна свету 1995 года.

Яго сааўтар Біл Роберці – адзін з лепшых у свеце гульцоў у нарды, аўтар многіх папулярных кніг пра гэту гульню.

Серыя кніг “Харынгтан пра холдэм” з’яўляецца, напэўна, самай карыснай і змястоўнай кнігай пра стратэгіі гульні ў безліміітны покер на турнірах (як многасталавых, так і sit & go). Кніга напісана зразумелай і лёгкай мовай і не грузіць вас морам складаных матэматычных прыкладаў у адрозненне ад многіх іншых кніг пра покер.

Аўтары “Харынгтана пра холдэм” разглядаюць такія сітуацыі паэтапна, выкарыстоўваючы лёгкія для разумення прыклады і тлумачачы сітуацыі, якія штодзень сустракаюцца пра гульні. Таму PokerHarder вельмі рэкамендуе гэту кнігу ўсім гульцам у покер усіх узроўняў (як экспертам, так і навічкам).

Некаторыя покерныя эксперты могуць выказаць здагадку, што ў кнізе апісваюцца толькі кансерватыўныя стратэгіі гульні і нічога новага. І памыляцца: кніга асвятляе плюсы і мінусы самых розных стыляў, стратэгіі гульні супраць розных тыпаў апанентаў і нават выбар стратэгіі асабіста для вас.

Гэта значыць, што вас не прымушаюць выкарыстоўваць нейкі канкрэтны стыль ці дзейнічаць як робат, кіруючыся толькі статыстычнымі дадзенымі. Прыклады, прыведзеныя ў кнізе, дазваляюць зразумець ход думак прафесійных гульцоў у покер накшталт Дэна Харынгтана ў розных сітуацыях і з рознымі покернымі рукамі. Гэта дапамагае зарыентавацца ў складаных сітуацыях за покерным сталом.

Такім чынам, калі ў вас яшчэ няма экземпляра “Харынгтана пра холдэм”, мы вельмі раім набыць гэтую кнігу.