Holdem Manager – Агляд покернай праграмы

Зарэгістрыравацца на Holdem Manager

Holdem Manager (HEM) – гэта пакет анлайн покерных прыладаў, падобных да PokerTracker 3, з якімі гульцы могуць адсочваць і аналізаваць уласную гульню, каб высвятляць памылкі і болей выігрываць. Яны не толькі адлюстроўваюць вашы покерныя рукі з папярэдніх кэш-гульняў і турніраў і забяспечваюць усёй магчымай статыстыкай, але і збіраюць мноства дадзеных пра вашых апанентаў і дапамагаюць вызначыць фішаў і вопытных гульцоў за вашым сталом.

Імпарціруючы і захоўваючы гісторыю вашых рук ў выглядзе базы дадзеных, Holdem Manager прапануе вам мора інфармацыі, накіраванай на паляпшэнне вашай гульні ў покер. Вы можаце прасачыць, наколькі выйгрышна вы гуляеце, як часта вы робіце кол, чэк, бэт ці рэйз, на якіх руках вы болей за ўсё зарабляеце і г.д. Акрамя інфармацыі пра вашу ўласную гульню HEM таксама забяспечвае статыстыкай пра вaшых апанентаў, у чым дапамагае так званы Heads Up Display (HUD).

HUD збірае інфармацыю пра іншых гульцоў за вашым сталом і ў рэальным часе рыхтуе статыстыку пра ўсе аспекты іх ігры, напрыклад, долю рэйзаў на прэфлопе, узровень агрэсіі пасля флопа ці як часта яны робяць донк-бэт. HUD можна поўнасцю прыстасаваць пад свае патрэбы, г.зн. вы самі выбіраеце, якую інфармацыю вы жадаеце атрымліваць. Вы таксама можаце выкарыстоўваць розныя наладкі HUD для розных гульняў і покер-румаў, так што вам не трэба па новай перарабляць усё, калі вы пераключаецеся з кэш-гульні на турнір пэўнага тыпу.

Адно з нешматлікіх адрозненняў Holdem Manager ад PokerTracker 3 заключаецца ў тым, что ў HEM няма магчымасць адсочваць рукі пры гульні ў амаху (толькі як дадатковы платны add-on). Згодна распаўсюджанай на форумах думцы, многія гульцы лічаць інтэрфейс PokerTracker 3 болей удалым. З другога боку, Holdem Manager HUD узнагароджаны як лепшая праграма для бізнеса і лічыцца болей стабільным.  

Адным словам, Holdem Manager  – гэта выдатная прылада для гульцоў на сярэдніх і высокіх стэках, якая дапамагае ім удасканаліць гульню і атрымаць перавагу над супернікамі. Аднак пачынаючых гульцоў у покер усё гэта мноства інфармацыі, асабліва выкарыстанне HUD, часта можа заблытаць. Таму мы настойліва рэкамендуем пачынаць карыстацца такімі праграмамі, толькі калі вы добра засвоілі ўсе аспекты гульні.